У адным з нумароў “ГП” мы распавядалі пра маладога ткача, заснавальніка фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Вандроўнік” Пятра Цалку. Пасля выхаду артыкула ў Пеціным “гуртку прыбыла”: студэнтаў-вандроўнікаў стала больш. Між тым і кола іх дзейнасці пашырылася — гуртоўцы заняліся дабрачыннасцю. У дзень Хрышчэння Гасподняга ў сценах інтэрната № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ладзілася свята Каляд для хлопчыкаў і дзяўчынак з Гомельскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
— Дзякуючы лёсу і бацькам мы самі не маем вялікай патрэбы ў ласунках, — распавёў Пеця, — але ёсць тыя, каму проста неабходны ўвага і цеплыня. Таму мы вырашылі набыць салодкія сюрпрызы для дзетак-сірот. Але ж не проста падарыць ласункі, а прывабіць да народных традыцый.
Як расказалі выхавацелі школы-інтэрната Любоў Цішкова і Іна Лебедзь, дзяцей часта наведваюць студэнты розных навучальных устаноў горада, але на мерапрыемства такога плану яны патрапілі ўпершыню.
У час свята ніхто не застаўся раўнадушным і сумным, гледзячы на скокі каляднай казы ў стыле дыска і смеючыся пад трапныя жарты дзядулі-гаспадара. Дзеткі змаглі паспрабаваць сябе і ў ролі ткача ў Пецінай стылізаванай хатцы-майстэрні. Дарэчы, акцыі такога кшталту Пётр Цалка плануе зрабіць звыклымі для гуртка “Вандроўнік”.
Юлія МІТРАХОВІЧ,
студэнтка ГДУ імя Ф. Скарыны
Реклама
Самое читаемое
-
Белоснежка и семь джедаев (фото)
- 16:42
- 01.04.2014
- 9806
-
Все слушают Петровича
- 09:25
- 31.03.2011
- 9132
-
Снял на 2 миллиона
- 11:44
- 13.09.2012
- 8624
-
С корабля на… раскладушку?
- 08:19
- 19.08.2010
- 6672
-
Гомельская школьница Аня Паруль мечтает встретить НЛО
- 10:11
- 05.01.2013
- 5688
-
Белорусская МОДЕЛЬ мира
- 06:03
- 15.07.2010
- 5012
-
«Имей в виду». Их знают в Москве и Нью-Йорке
- 16:35
- 12.12.2011
- 4753
-
Не хочу в провинцию!
- 12:31
- 02.03.2012
- 4550
-
Орел или решка?
- 11:08
- 16.02.2013
- 4543
-
Джем, который не намажешь
- 10:33
- 26.03.2013
- 4425


