Інжынеры едуць на радзіму

  • 1989
  • 10:36
  • 13.08.2009
  • Віктар Назаранка
Поделиться

Як сустрэне маладога спецыяліста працоўны калектыў, якія адносіны складуцца ў яго з калегамі і кіраўніцтвам, якія ўмовы працы і пражывання яму прадаста­вяць на першым месцы работы — гэтыя пытанні непазбежна паўстаюць перад учарашнімі студэнтамі.

Інжынеры едуць на радзімуНаведвалі такія думкі і дыпламаванага тэхніка-электрыка, выпускніцу Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Алену Драсікаву. Аднак хваляванні аказаліся дарэмнымі — восенню 2007 года ў эксперыментальнай базе “Стралічава” Хойнікскага раёна, куды дзяўчына была накіравана па размеркаваннi, маладога спецыяліста сустрэлі з належным разуменнем і падтрымкай. Больш таго, калі Алена выказала жаданне працаваць па спецыяльнасці, ёй пайшлі насустрач і прапанавалі месца інжынера па эксплуатацыі кантрольна-вымяральных прыбораў і апаратуры на мясцовым спіртзаводзе. Што датычыць бытавых умоў, то спачатку Алена паўгода кватаравала ў Надзеі Міхайлаўны Айвазян, з якой, па яе словах, цудоўна ладзіла, а потым гаспадарка прапанавала ёй добраўпарадкаваную трохпакаёвую кватэру. Яе Алена Анатольеўна зараз дзеліць з сяброўкай — таксама работніцай спіртзавода.

У прафесійным плане дапамагаюць больш вопытныя таварышы па рабоце, асабліва неацэнная дапамога галоўнага энергетыка “Стралічава” Уладзіміра Зіноўева.

Ды і сама Алена паказала сябе малайцом, і не толькі ў рабоце, але і ў кваліфікацыі — у канцы мінулага года, акурат пад ёлачныя святы, стала студэнткай-завочніцай Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага універсітэта. У гэтую ВНУ дзяўчына паступіла на бясплатнае навучанне, адразу на другі курс, вытрымаўшы пры гэтым конкурс у 13 чалавек на месца.Інжынеры едуць на радзіму

Ладзяцца справы і ў галоўнага інжынера КУП “Аравічы” Віталія Локцева. Гэтак жа, як і Алена Драсікава, у Хойніцкі раён ён прыбыў у 2007 годзе. За плячыма ў маладога спецыяліста засталіся пяць год навучання ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога па спецыяльнасці “Праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі”. Маладога спецыяліста накіравалі ў КСУП “Хойніцкае”. Разам з ім прыехала і жонка Яўгенія, якой прапанавалі работу ў гэтай жа гаспадарцы на пасадзе інжынера па ахове працы. Спачатку жылі ў доме на дзве сям’і, а зараз — у асобным доме з прысядзібным участкам.

Пасля аб’яднання сельгаспрадпрыемстваў “Судкова” і “Хойніцкае” працавітага хлопца запрасілі на работу ў КУП “Аравічы”.

Цікава, што нарадзіўся Віталій на хойніцкай зямлі, у вёсцы Бабчын, якая зараз ужо не існуе, яшчэ да чарнобыльскай катастрофы — у 1984 годзе. Пры адсяленні сям’я бацькоў Віталія трапіла ў вёску Дварэц Рэчыцкага раёна. Так што зараз ён, можна сказаць, вярнуўся на месца нараджэння. І мае намер асесці на Хойнікшчыне. Тым больш, што тут у 2008 годзе нарадзіўся яго сын Данілка, якому першага верасня споўніцца першы годзік.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей