— Таго, хто пабачыў вайну, ужо нічым нельга спалохаць, — кажа мой прадзед ветэран вайны Пётр Іовіч Гаркуша.
У 22 гады ён, як і мільёны іншых маладых людзей, марыў пра шчасце, сапраўднае каханне, жадаў пабудаваць вялікі і ўтульны дом. Але ў вайны былі іншыя планы. 28 ліпеня 1941 года Пятра прызвалі ў армію і пасля трохмесячнай падрыхтоўкі адправілі на фронт.
Першы падарунак лёсу: яго з чатырма класамі сельскай школы накіравалі ў разведроту (хоць на той час для гэтага павінна было быць сем класаў навучання). Астатніх жа сяброў адправілі ў кулямётную роту, з якой у жывых не засталося нікога. Разведчыкам Пятро быў нядоўга, вельмі хутка яго перавялі ў Разанскую пяхотную дывізію. І там, нягледзячы на шматлікія раненні, ён працягваў хадзіць у атаку.
І ўсё ж у 1943 годзе Пятра ледзь-такі не забрала смерць... Пасля таго, як першыя два палкі загінулі падчас наступальнай аперацыі пад Калугай, у бой пайшоў трэці полк, у якім быў Пётр Іовіч. Не давялося прадзеду ў гэтым баі паказаць сваю адвагу, ён быў сур’ёзна паранены разрыўной куляй. Праляжаў палову сутак на полі боя і ўжо не спадзяваўся на падмогу. Пачаў самастойна дабірацца да сваёй траншэі. Гэтая дарога ў некалькі соцень метраў стала вельмі складанай для яго. Як казаў сам дзядуля: “Дапамаглі выжыць думкі пра каханую і жаданне пабачыць яе”.
Пасля былі складаныя часы ў санроце, затым не менш цяжкія ў санбаце, і калі Пятру пачало здавацца, што надзеі на выратаванне ўжо няма, яго перавезлі ў Калужскі шпіталь, дзе лёс звёў з земляком, кіраўніком шпіталя падпалкоўнікам Школьнікавым. Таленавіты доктар выратаваў майго прадзеда ад смерці, выцягнуўшы з лёгкіх шэсць асколкаў з васьмі. “Вось дзе твая смерць была. Цяпер будзеш жыць, ды яшчэ і ваяваць пойдзеш,” — гэтыя словы Пятро запомніў на ўсё жыццё.
Пасля некалькіх месяцаў лячэння Пятро вярнуўся на фронт. З апошніх двух гадоў вайны дзядуля памятае толькі бясконцыя баі, шматлікія ахвяры і вялікі клопат пра родных, ад якіх ужо даўно не было лістоў.
Перамогу старшы сяржант Гаркуша Пётр Іовіч сустрэў у Чэхаславакіі. Ён узнагароджаны 8 медалямі і ардэнамі Айчыннай вайны I і II ступені. Але галоўнай радасцю быў доўгачаканы ліст з дому, з якога Пятро даведаўся, што жонка з дачушкай жывыя і чакаюць яго.
Зараз мой прадзед успамінае пра вайну спакойна. Але я ведаю, што з яго памяці гады не сцерлі ніводнага дня з тых страшэнных чатырох гадоў, што ў яго вушах і па гэты дзень грымяць выбухі і гучаць стогны і плач параненых. Усё гэта застанецца з ім да канца, як застануцца і тыя два асколкі ад кулі, што так і не выцягнулі з лёгкага...
Марыя ЖГАРОВА,
выпускніца абласнога ліцэя

Реклама
Самое читаемое
-
Белоснежка и семь джедаев (фото)
- 16:42
- 01.04.2014
- 9806
-
Все слушают Петровича
- 09:25
- 31.03.2011
- 9132
-
Снял на 2 миллиона
- 11:44
- 13.09.2012
- 8624
-
С корабля на… раскладушку?
- 08:19
- 19.08.2010
- 6672
-
Гомельская школьница Аня Паруль мечтает встретить НЛО
- 10:11
- 05.01.2013
- 5688
-
Белорусская МОДЕЛЬ мира
- 06:03
- 15.07.2010
- 5012
-
«Имей в виду». Их знают в Москве и Нью-Йорке
- 16:35
- 12.12.2011
- 4753
-
Не хочу в провинцию!
- 12:31
- 02.03.2012
- 4550
-
Орел или решка?
- 11:08
- 16.02.2013
- 4543
-
Джем, который не намажешь
- 10:33
- 26.03.2013
- 4425