Старушкі. Жыткавіцкі раён
Даўно інтрыгавала чыгуначная станцыя з такой назвай, дзе побач і аднайменнае селішча. І ўрэшце мы рушылі сюды, у няблізкі свет, каб сустрэцца і пагаманіць пра жыццё-быццё з бабулькамі з вёскі Старушкі. Калі дакладней, то па дакументах з 21 студзеня 1969 года гэта пасёлак, ды па сённяшнім укладзе жыцця — вёска. Раз’езд чыгункі з’явіўся тут яшчэ ў 1886 годзе, дзейнічала і лесапілка. У 1908-м гэта тэрыторыя належала Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1959 годзе тут жылі 209 чалавек, а ў 2004-м — 40.
Даўно інтрыгавала чыгуначная станцыя з такой назвай, дзе побач і аднайменнае селішча. І ўрэшце мы рушылі сюды, у няблізкі свет, каб сустрэцца і пагаманіць пра жыццё-быццё з бабулькамі з вёскі Старушкі. Калі дакладней, то па дакументах з 21 студзеня 1969 года гэта пасёлак, ды па сённяшнім укладзе жыцця — вёска. Раз’езд чыгункі з’явіўся тут яшчэ ў 1886 годзе, дзейнічала і лесапілка. У 1908-м гэта тэрыторыя належала Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1959 годзе тут жылі 209 чалавек, а ў 2004-м — 40.
Старушкі... Калі трапляеш сюды, у балотны, журавінавы край, адчуванне, нібыта гэта апошняя станцыя ў свеце, дзе дажываюць свой век старыя. Ціхае, размеранае жыццё. Бабулі ў яркіх хустках, бы тыя пухнатыя восеньскія вяргіні, абапіраюцца на кійкі. Адпрацавалі, адшчыравалі яны і ў полі, і на ферме, і ў лясгасе, і на чыгунцы. Адзіная вуліца Старушак носіць назву Чыгуначная. Два разы на тыдзень лясныя ваколіцы абуджае сігнал аўталаўкі.
Мікалай Дарагун
Вера Конанаўна Шостак
Старушкі... Калі трапляеш сюды, у балотны, журавінавы край, адчуванне, нібыта гэта апошняя станцыя ў свеце, дзе дажываюць свой век старыя. Ціхае, размеранае жыццё. Бабулі ў яркіх хустках, бы тыя пухнатыя восеньскія вяргіні, абапіраюцца на кійкі. Адпрацавалі, адшчыравалі яны і ў полі, і на ферме, і ў лясгасе, і на чыгунцы. Адзіная вуліца Старушак носіць назву Чыгуначная. Два разы на тыдзень лясныя ваколіцы абуджае сігнал аўталаўкі.
Дарагун
Як ні планавалі мы, што першай у вёсцы Старушкі сустрэнем кагосьці з бабуль, а напаткалі каларытнага гаспадара Мікалая Дарагуна. 80-гадовы чалавек, ураджэнец Сялюцічаў, ён бадзёра і трывала стаіць на зямлі. Жыве са сваёй натуральнай гаспадаркі. Жыццё загартавала, з вайны застаўся сіратою, практычна ўсе родныя загінулі.
— Бацько майго забілі ў вайну ў Прыбалтыцы. А мы з маці цудам выжылі на роднай зямельцы, — згадвае Мікалай Ігнатавіч. — Знаходзіліся ў сямейным партызанскім лагеры, калі неспадзявана немцы ў белых маскіровачных халатах сталі акружаць. Маці пабегла ў адзін бок, за ёю Любка сямігадовая выскачыла на бабуніцкае балота, а я ўправа даўся. Немцы сем куль у сястрычку... Мы толькі на трэція суткі яе знайшлі...
У 1946-м рукі пухлі ад голаду. Працаваў, стараўся. Да арміі ў леспрамгасе. Служыў з 1953 па 1956 год у Германіі, у камендатуры. Пабачыў сытую Еўропу. А пасля службы ў 1962-м паехаў у Аткарск Саратаўскай вобласці вучыцца на механізатара, курсы вадзіцельскія скончыў. Шафёрам тут на будаўніцтве бетонкі быў, потым у райцэнтры ў аўтабазе. На Бранск, Малдавію ездзіў тады на “калхідзе”. 30 гадоў трактарыстам у леспрамгасе адпрацаваў.
Гаспадарку сваю мы мелі вялікую. Рабілі з жонкай ад цёмнаго да цёмнаго. Чацвёра дзяцей паднялі. Дочкі на Гомельшчыне, а сыны далёка, адзін у Данецку...
Мікалай Дарагун расказаў, што ўвесь век для мясцовых жыхароў важнай падмогай былі журавіны і іншыя дарункі лесу. На іх разжываліся, багацелі. Цяпер жа журавінныя балоты паступова становяцца часткай запаведнай зоны. І жыхары Старушак церпяць шмат бяды ад наступстваў дзікоў. Ігнатавіч паказаў нам свае соткі, шчодра ўзрытыя ляснымі
прышэльцамі. Яны ўночы свабодна разгульваюць па вёсцы. “Няма ад іх ніякай рады!” — выгукнуў пенсіянер.
З гісторыі чыгункі
“Рашэнне пра працяг рудабельскай веткі (чыгуначны ўчастак Калінкавічы — Жыткавічы) прынята ў 1929 годзе. Весці будаўніцтва даручылі брыгадзе № 9 прадпрыемства “Захадчыгункабуд”. На будоўлю пацягнулася насельніцтва бліжэйшых вёсак. Для будаўніцтва былі створаны дзве брыгады, якія рухаліся адна насустрач другой... Будаваліся масты, станцыі і іншыя збудаванні. Дарога Бабруйск — Старушкі з аднабаковым рухам працягласцю 134 кіламетры была здадзена ў эксплуатацыю ў 1931 годзе, на паўгода раней намечанага тэрміну. Кіравала гэтай будоўляй энергічная камсамолка і рабочы карэспандэнт Валянціна Ангеліна. Яна загінула ад рук бандытаў”.
(З пісьма ў рэдакцыю “ГП” Аркадзія Жлобы, жыхара гарадскога пасёлка Акцябрскі).
На мемарыяльнай дошцы на будынку станцыі Старушкі мы прачыталі: “У гэтым раёне 7 красавіка 1943 года 125-я і 210-я партызан-скія брыгады вялі баі па разгроме варожага гарнізона. У баі гераічна загінуў сакратар падпольнага абкама КПБ камандзір Палескага злучэння партызан Фёдар Міхайлавіч Языковіч”.
Станіслава і Сцефаніда
Станіслава Баран сядзела на лаве ў сваім двары і ўзіралася на родную хату. Толькі што вярнулася пасля трэцяй ужо зімоўкі ў адной з дачок з Мазыра. Заўважыўшы яе і нас, прытопала да сяброўкі ў адведкі Сцефаніда Маркоўская. Абедзве бабулі родам з вёскі Брынёва, замуж у свой час у Старушкі пайшлі.
Станіслава Людвікаўна Баран і Сцефаніда Станіславаўна Маркоўская
— Што вы стрыкаеце нас, такіх старых і страшных? — супраціўлялася цётка Сцефаніда фатаграфавацца. Але ж мы настойвалі. Даведаліся ад гэтых абаяльных працаўніц, што адшчыравалі яны даўно ў калгасе на вырошчванні кок-сагызу, і ў лясніцтве, і на чыгунцы. Цяпер вось, седзячы ў двары дома непадалёк ад чыгуначнай станцыі, матулі нібыта чакаюць здалёку сыночкаў: Станіслава Людвікаўна — Міколу з Ізраіля, а Сцефаніда Станіславаўна — Сяргея з расійскага Рыбінска...
Марыя
А ў Марыі Какоры, маці траіх сыноў, двое працуюць у Маскве. Кульгаючы, 79-гадовая жанчына тупае, яшчэ поўнасцю паглыблена ў гаспадарчыя клопаты: трымае карову, каня, цяля, курэй. А на дрэвах непадалёку ад яе сядзібы заўважылі мы калоды пчаліныя. Усё як мае быць на Палессі!
— Я з Сялюцічаў сама, а ў Старушкі замуж пайшла, — згадваючы перажытае, змахвае слязіну цётка Марыя. — Сіраціна, бацько мой Іван Чмухун буў у партызанах. Ледзь выратаваліся мы з меншым братам ад растрэлу.
Марыя Іванаўна Какора
Бацько пасля вызвалення нашых мясцін у армію прызвалі і мы яго больш не бачылі...
Я ж працавала ўвесь век, па-іншаму і не магу. 9 гадоў каровак уручную ў калгасе даіла, 15 — смалу нарыхтоўвала ў лесе.
Жанчына расказала, што два гады як памёр яе стары. І хаця паблізу жыве сын, няпроста даглядаць і дыхтоўны дом, і ўсю гаспадарку. Але ж баявітая цётка яшчэ і ад дзікоў шукае спосаб аховы. “Добра было б, каб лясгас нам у Старушкі выдзеліў жэрдак якіх ад іх адгарадзіцца”, — звярнулася з просьбай-рэкамендацыяй жанчына.
Вера
“Пэўна тут, у Старушках, былі вельмі харошыя хлопцы, калі столькі дзяўчат сюды пайшлі ў свой час у замужжа...” — ледзь не ўголас прамовілі мы, завітаўшы на падворак Веры Шостак і пачуўшы ад яе, што яна з Бялёва.
— Няма што мне на гаспадара крыўдаваць, нармальны буў, але 32 гады як спіць у зямельцы, — падзялілася жанчына. — Сама, адна жыву. Дачка кліча ў Віцебск. А мне страшно кідаць хату. З другого боку, згарэць у ёй баюса, мало хто запалку кіне... 59 год тут. Працавала і ў калгасе, каровак даіла. 9 гадоў на вадакачцы рупіласа, пяць зім у качагарцы на чыгуначнай станцыі. А цяпер дапамагае мне сацыяльны работнік Таісія Дзербень. Хорошая молодзіца, дровы нарыхтаваныя паскладала.
Вера Конанаўна паказала нам галоўныя свае скарбы — дываны, тканыя ў свой час яе матуляю. Запрашала прыязджаць за журавінамі. Паабяцалі. Вельмі хораша тут, у вёсцы Старушкі. Мо, таму, што і самі ўжо пад’язджаем да аднайменнай станцыі? Згадаліся словы выконваючай абавязкі старшыні Марохараўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Раісы Сцяпанавай: “Аўра там нейкая асаблівая, душой адпачываеш”.
Реклама
Самое читаемое
- Вандроўка сорак першая. Ягаднае, Веткаўскі раён
- 12:34
- 11.02.2017
- 20707
- Вандроўка сорак пятая. Глыбоцкае. Гомельскі раён
- 17:03
- 19.09.2017
- 19950
- Вандроўка саракавая: Бушацін. Лоеўскі раён
- 09:47
- 28.12.2016
- 18470
- Гаўлі. Вандроўка сорак чацвёртая.
- 10:34
- 23.07.2017
- 18383
- Глушэц. Вандроўка сорак трэцяя
- 11:40
- 01.06.2017
- 17078
- Вандроўка трыццаць дзявятая. Мікалаеўка. Добрушскі раён
- 08:49
- 20.10.2016
- 16246
- Вандроўка трыццаць восьмая. Лапаціна. Гомельскі раён
- 10:01
- 24.08.2016
- 15611
- Вандроўка трыццаць шостая. Шчытцы. Лоеўскi раён
- 15:24
- 03.06.2016
- 15257
- Вандроўка сорак шостая. Слава. Лоеўскі раён
- 17:01
- 14.11.2017
- 14918
- Грышы. Ельскі раён
- 13:59
- 15.03.2018
- 13634



