Нашай долі адгалоскі

Публикации от 14.05.2021 и ранее
Гадзічава. Вандроўка cемдзесят трэцяя
Гадзічава. Вандроўка cемдзесят трэцяя
У гэтым кутку Гомельшчыны хацелася праехаць па Кацярынінскім шляху, пабачыць у вёсцы Гадзічава і не менш знакамітую царкву. І канешне, пагутарыць з жыхарамі, працаўнікамі, якія перажылі ці адно гора-ліхалецце разам з роднай зямлёй, спрадвеку шчыравалі на ёй.
Бабічы. Чачэрскі раён. Вандроўка сямідзясятая
Бабічы. Чачэрскі раён. Вандроўка сямідзясятая
Калі вам не даводзілася бываць у гэтым баку Гомельшчыны, абавязкова праедзьце. Хаця б дзеля таго, каб палюбавацца маляўнічымі пейзажамі, узгоркамі і пералескамі, што нагадаюць вам: паблізу сястра-Расія. Тут вы яшчэ здолееце ўбачыць першародную бярозавую палісаду, што сваёй залатою лістотай абрамляе не толькі дарогу, але і шырокія прасторы зялёнай азіміны. А асвечаны сонцам лапік лесу, у якім строга па радах чаргуюцца елкі і бярозы, нібы спаборнічаючы: хто з іх прыгажэйшы? Словам, толькі бяры пэндзаль і малюй!
Броннае. Рэчыцкі раён
Броннае. Рэчыцкі раён
Адчула ўпершыню, што менавіта да гэтай вандроўкі не стасуецца рубрыка пра «адгалоскі». У Бронным Жмураўскага сельсавета пражывае 1301 чалавек, прычым 1084 – працаздольнага ўзросту.
Енцы. Вандроўка шэсцьдзясят сёмая
Енцы. Вандроўка шэсцьдзясят сёмая
У гэтую вёсачку на Кармяншчыне мяне скіраваў тэлефонны званок гамяльчаніна Мікалая Караткевіча. Я ж і сама збіралася заехаць сюды, ведаючы з ранейшых нашых публікацый пра двух знакамітых ураджэнцаў гэтай вёскі, удзельнікаў вайны Несцяровічаў: акадэміка, вучонага-біёлага Мікалая Дзмітрыевіча, які распісаўся на павержаным рэйхстагу, і Паўла Уладзіміравіча, што фарсіраваў Днепр каля Лоева, стаў Героем Савецкага Саюза, дайшоў да Берліна, з 1947-га служыў у міліцыі.
Харошаўка. Вандроўка шэсцьдзясят пятая
Харошаўка. Вандроўка шэсцьдзясят пятая
Ці можна было ўявіць яшчэ колькі месяцаў таму, што ў чарговыя вандроўкі давядзецца ехаць у асаблівай экіпіроўцы: у масцы, гумавых пальчатках. Насельніцтва вёскі ў большасці сваёй людзі пажылыя. Мясцовыя ж землі праз 34 гады пасля чарнобыльскай катастрофы знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне. Некаторыя харошаўцы з’ехалі з малой радзімы і, як кажуць старажылы, тым самым скарацілі свой век.
Кантакузаўка. Вандроўка шэсцьдзясят чацвёртая
Кантакузаўка. Вандроўка шэсцьдзясят чацвёртая
У кожнай беларускай вёсцы ёсць абеліскі на пагосце...
Вёска Кірава. Вандроўка шасцьдзясят трэцяя
Вёска Кірава. Вандроўка шасцьдзясят трэцяя
Лёс быў дабрацца сюды, у глыбіню Палесся, у сакавіцкі, яшчэ не прагрэты сонцам дзянёк. Найперш цікавіла, як жа раней называлася вёска, якую ў 40-я гады мінулага стагоддзя перайменавалі на характэрную для таго часу назву.
Кунтараўка. Веткаўскі раён
Кунтараўка. Веткаўскі раён
Зямлю ўслаўляюць людзі, якія нарадзіліся на ёй. І цяпер у вёсцы Кунтараўка памятаюць знакамітых ураджэнцаў. У гэтым мы ўпэўніліся на днях, вандруючы ад хаты да хаты.
Хутаранка. Гомельскі раён
Хутаранка. Гомельскі раён
На зыходзе мінулага года ў рэдакцыю прыйшла гамяльчанка Валянціна Жукава, падзялілася сваімі перажываннямі. Жанчына запрасіла праехаць разам з ёю ў родную вёску Хутаранка Гомельскага раёна.
Дзімамеркі: Лоеўскі раён
Дзімамеркі: Лоеўскі раён
З XVI стагоддзя да 1941 года вёска насіла назву Дамаміркі. 
Зарэчча. Светлагорскі раён
Зарэчча. Светлагорскі раён
Напярэдадні 75-годдзя вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пабывала ў вёсцы, якая ў студзені 1943-га была поўнасцю спалена. Карнікі забілі 24 жыхары Зарэчча.
Баянаў. Петрыкаўскі раён
Баянаў. Петрыкаўскі раён
Майскі пагодны дзень — найлепшы час завітаць у вёску, тым больш што Баянаў знахо­дзіцца паблізу ад цэнтральнай трасы на Петрыкаў. У далёкім 1795 годзе гэты населены пункт меў назву Баяніч. Ад цяперашніх жыхароў мы даведаліся і пра яшчэ адно найменне, якое бытавала: Баянава. Так, дарэчы, назва вёскі пазначана зараз на аб’яве на вуліцы Савецкай пра прыезды сюды аўталаўкі.
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей