Нашай долі адгалоскі
Публикации от 14.05.2021 и ранее
Стараселле. Добрушскі раён
У гэты дзень упершыню за працяглы час хмарнасці і шэрасці вызірнула сонца, ды так шчодра асвяціла наваколле, што і ў паветры пачуўся водар вясны. А рэчачка Уць літаральна на ўездзе ў Стараселле ўжо прарвала лёд, парадавала блакітнай свежасцю вады. Але там, дзе лёдавая купіна яшчэ трымаецца, заўважыла групу рыбаловаў. І сярод іх жанчына, як аказалася, 70-гадовая Марыя Фацік. Разам з мужам Сяргеем прыехала з суседняй Антонаўкі, каб паспытаць удачу. Пры мне яна ўсміхнулася гаспадыні: ладны акунёк аказаўся ў руках. Шкада, што аголены слізкі лёд не дазволіў бліжэй занатаваць фотакамерай Марыю з рыбкаю. Але ж усё-такі фота ёсць! Фацікі падзяліліся, што яны — палешукі, з Лельчыцкага раёна родам. Пасля катастрофы на ЧАЭС паехалі на Украіну, пад Палтаву, а ў 2003-м вярнуліся ўжо на Добрушчыну. «Перадайце праз газету прывітанне землякам-лельчукам!» — сказаў Сяргей.
Вось так пачалася вандроўка, і я ўбачыла ў рыбацкай удачы Марыі добры знак. А літаральна праз колькі хвілін стрэла Раісу Чарнаморчанку, жыхарку Стараселля, што імчала на ровары на працу ў сельсавет. Цудоўная швачка, паштальён з 11-гадовым стажам, зараз працуе прыбіральшчыцай.
— Адкуль у вас такое каларытнае марское прозвішча? — спыталася ў жанчыны.
— Ды першы мужык надзяліў, яго карэнні ці то ўкраінскія, ці то малдаванскія.
- 3230
- Нашай долі адгалоскі
- 05.03.2015
- 12:56
Вандроўка дваццаць восьмая. ЛІПНЯКІ. Лоеўскі раён
Як вы напэўна здагадаліся, назва гэтай вёскі Уборкаўскага сельсавета сведчыць, што славілася мясціна сваімі ліпамі. Некалькі з іх і зараз ацалелі на вуліцы Перамогі. Колісь ліп было багата, і можна ўявіць, які мядовы водар стаяў наўкол у час цвіцення гэтых дрэў.
- 6296
- Нашай долі адгалоскі
- 31.12.2014
- 09:54
Чэхi . Нараўлянскі раён
Ці не таму такая назва ў вёскі, што раней яе насялялі чэхі па нацыянальнасці? З такім пытаннем і адправіліся мы ў чарговую вандроўку, цяпер ужо на Нараўляншчыну. Зашчымела ў душы, калі ў Галоўчыцкім сельсавеце пачулі: аджывае сваё вёска Чэхі. Сем домаўладанняў толькі, 14 гаспадароў. Прычым большасць з іх наведваецца ў дачны перыяд. Задажджыла, пахаладала, у восеньскую слоту лепш сядзець дома каля печы. І на вуліцы вёскі Чэхі захацелася адшукаць дом, які жыве! Убачылі, пазначаны зорачкай. У дварышчы забрахаў сабака, і дзверы нам адчыніла гаспадыня Вікторыя Вафік.
- 8817
- Нашай долі адгалоскі
- 03.10.2014
- 16:21
Краснае, Брагінскi раён
Вёска Краснае вядома з 1920 года. У 1926-м тут пражывалі 89 чалавек. У 1933-м стварылі калгас “Інтэрнацыянал”, меліся кузня і паравы млын. Маляўнічая дарога з Брагіна ў бок Камарына. Кукурузныя палеткі распасцёрліся з абодвух бакоў дарогі. Здаецца, што і лістота дрэў тут, на поўдні Гомельшчыны, больш пышная. Дзе-нідзе з’явіцца між царыцы палёў дубовы гай, і ў спёчны жнівеньскі дзень засень іх падаецца раем.
- 6096
- Нашай долі адгалоскі
- 13.08.2014
- 14:22
Вандроўка дваццаць пятая: Абакумы. Лоеўскі раён
Гэты жывапісны куточак Лоеўшчыны некаторыя навукоўцы называюць беларускай Індыяй. Мясцовыя жыхары да нядаўняга часу сцвярджалі, што жывуць у “бермудскім трохвугольніку”. Але ж пасля таго як быў запушчаны паром праз Дняпро, жыхары Абакумаў, Карпаўкі і Хамінкі адчулі выгоды цывілізацыі. Літаральна некалькі хвілін, і ты трапляеш з правага дняпроўскага берага за райцэнтрам на левы. Раней маршрут з гэтых трох вёсак у Лоеў, і наадварот, складаў аж 140 кіламетраў. Цяпер ад парома да бліжэйшай — Абакумаў — усяго 8.
- 11934
- Нашай долі адгалоскі
- 19.06.2014
- 15:43
Вандроўка дваццаць першая. Заазер’е. Акцябрскі раён
Даўно збіралася на Акцябршчыну, ды ўсё не выпадала. І ўрэшце мы рушылі ў вёску з паэтычнай назвай Заазер’е, якая акружана дзівоснымі лясамі, шчодрымі ў летнія дзянькі на суніцы, чарніцы, лісічкі. Вёсачка стрэла нас сцішана,быццам адчула з’яўленне чужынцаў. Небагата зараз у ёй жывых хацін, з гаспадарамі. Не чутно дзіцячых галасоў, хаця і лета, канікулы. Аджывае сваё Заазер’е. «Але ж мо хто падаўся ў лес на заробкі ягадныя ці грыбныя, бо лісічкі і ў спёку вытыркваюць свае жоўценькія шляпкі?» — свідравала скроні думка. І вось у доме № 21 з зорачкай на зрубе на наш вокліч адгукнуўся прыглушаны жаночы голас: "Дзетачкі, вы да мяне?" З ложка ўстала невялічкая бабулька, апранутая ў халацік і яшчэ пару шарсцяных світак, прадставілася нам як "цётка Феня". — Даўленне цісне, дык я таблетку прыняла і прылегла, — быццам прабачэння прасіла ў нас Феадора Піліпаўна Муравіцкая
- 8100
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка дваццатая. Карпаўка
Сакавіцкая мяцеліца заспела мяне ў дарозе ў гэты куток Лоеўшчыны. Дзівосы надвор’я! Снег прыцярушваў усё наўкола — лугі, палеткі, лясы, дахі хат і падворкі вяскоўцаў.Карпаўка знаходзіцца ў Засожжы. Гэты жывапісны куток Лоеўшчыны прымыкае да Гомельскага раёна. Каб дабрацца да райцэнтра, трэба кіраваць ці праз раку, ці ў аб’езд. Шлях няблізкі. Таму і вырашаецца пытанне пра паромную пераправу, якая злучыць берагі. Згадваючы былое Карпаўка вядома з пачатку XIX стагоддзя. Вёска была і ў складзе Беліцкага павета Магілёўшчыны, і ў Хамінскай эканоміі Гомельскага маёнтка графа Пятра Румянцава-Задунайскага. Затым належала князю Івану Паскевічу. У 1897 годзе тут было 77 двароў, 501 жыхар, два ветракі, крупарушка, хлебазапасны магазін... У канцы 1926 года Карпаўка стала цэнтрам Дзятлавіцкага сельсавета, а ў жніўні 1927-га — ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай акругі. Ды рэфармаванне працягнулася і ў пачатку 60-х гадоў: калі ў 1962-м вёска
- 8080
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка дзевятнаццатая. Чкалава
Напярэдадні старога Новага года завіталі мы ў гэтую вёску ў Гомельскім раёне. Былі здзіўлены, калі бібліятэкар-краязнавец Таццяна Ермакова паведаміла: да красавіка 1939 года селішча мела назву Жаробнае. Таццяна Іванаўна — ураджэнка гэтай зямлі, уразіла сваёй шчырай руплівай працай на ніве краязнаўства. Сабраныя ёй звесткі пра родную вёску — у пульхных папках. Тут і легенды пра назву, і фальклорныя запісы ад мясцовых жыхароў — народныя абрады, песні, прыказкі, прымаўкі, замовы… Цікава, што Таццяна фактычна працягвае справу, распачатую яе цёткай, выпускніцай філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Юліяй Краўцовай, якая 37 год аддала бібліятэчнай справе, а зараз з’яўляецца ўдзельніцай гурта “Берагіня”, прыязджае на
- 9468
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка шаснаццатая. Церуха
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства самы час завітаць у адну з любімых мясцін народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, падумала я, накіроўваючыся ў чарговую вандроўку. Менавіта ў вёсцы Церуха ў ранейшыя гады Іван Пятровіч часта бываў на дачы. Згадалася наша колішняя гутарка і прызнанне пісьменніка: “У лесе Маркавіцкага лясніцтва прайшло маё маленства. З Церухі мая Марыя Філатаўна. Я там пабудаваў, атрымаўшы Сталінскую прэмію, хаціну…” Гэты будынак даўно належыць другім гаспадарам і зараз ужо перабудаваны на іх густ. Хаця раённыя ўлады ў свой час намерваліся выкупіць дом і зрабіць у ім музей пісьменніка, новыя насельнікі адказалі ў гэтым. Шкада. Так што я, стоячы на
- 7937
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка васямнаццатая. Цясны
Пралог Шмат разоў праездам была ў вёсцы Цясны Лоеўскага раёна. А прыехаць для больш дэталёвага знаёмства паклікаў тэлефонны званок у рэдакцыю працаўніка Цясноўскай фермы КСУП “Бывалькі” Рыгора Кошчанкі. Мужчына і яго кабета Надзея скардзіліся на выключна дрэнныя ўмовы працы. Тое, што ферма патрабуе карэннай перабудовы, ні для каго ў раёне не навіна. Як сказаў старшыня Лоеўскага райвыканкама Дзмітрый Петражыцкі, распачата рэканструкцыя 8 фермаў у раёне. І ўжо вядзецца распрацоўка дакументацыі на такую перабудову і ў Цяснах, выдаткоўваюцца неабходныя сродкі з абласнога бюджэту. У дзень прыезду я даведалася, што Кошчанка… звольніўся і атрымаў разлік. Пра гэта расказаў старшыня КСУП “Бывалькі” Павел Сікорскі. — Гэта я
- 6741
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка сямнаццатая. Бывалькі
А вы бывалі ў Бывальках? Я дык неаднойчы праязджала гэтую вёску на Лоеўшчыне, накіроўваючыся ў Дзяражычы. На гэты ж раз канчатковай кропкай вандроўкі выбрала Бывалькі. Загадчыца сельскага Дома культуры Зоя Давыдоўская паведаміла, што адна з найбольш верагодных версій назвы селішча такая: з даўніх часін тут жылі і жывуць бывалыя людзі, якія шмат зведалі ў гэтым жыцці. “У нас і сёння бытуе прымаўка: “Хто ў Бывальках не бываў, той гора не знаў”. Як хадзілі пехатой у Смаленск, або адна пара ботаў З сівой яшчэ даўніны ў раёне Бывалек хаваліся ад 25-гадовай службы ў арміі бежанцы. Яны мелі самыя цесныя стасункі з мясцовымі жыхарамі, якія
- 6912
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57
Вандроўка пятнаццатая: Казлы
У студзеньскую завіруху разам з дырэктарам раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Аленай Жалязка адправіліся мы на поўдзень, на памежжа Ельскага раёна з Жытоміршчынай. Была даўняя дамова пачуць спеў жаночага аўтэнтычнага фальклорнага гурта, які прынёс вядомасць вёсачцы Казлы далёка ў свеце, засведчыў, што тут, у глыбінцы палескай, захаваўся мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў. Цуда: як толькі мы звярнуліся да цётачак, каб яны заспявалі, з-за цяжкіх свінцовых хмар выкацілася сонейка, наўкол заззяла дыяментамі пухнатая снежная коўдра. У паветры студзеньскага дня мы адчулі: да вясны ўсё бліжэй! Жанчынкі ў пярэстых хустках, святочных вышываных фартушках былі рады нам, бо пры ўсёй сваёй знакамітасці ўвагаю журналістаў не надта спешчаныя. Зайшлі ў драўляны сельскі клуб. папрасіла цётачак заспяваць
- 7717
- Выбор редакции
- 14.05.2026
- 12:57