Горад пад зямлёй. Дзе знаходзіцца скарбніца ведаў аб старажытным Гомелі?
Горад пад зямлёй. Дзе знаходзіцца скарбніца ведаў аб старажытным Гомелі?
Час распарадзіўся так, што большая частка нашага гістарычнага мінулага схавана пад зямлёй ці назаўсёды для нас згублена. На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў на месцы сквера на перакрыжаванні вуліц Пралетарскай і Гагарына археолагі адкрываюць рэшткі старажытнага Гомія: ніжнія часткі хат, гаспадарчых пабудоў, знаходзяць прадметы побыту і культуры X — XIII стагоддзяў. Каб згадаць аб старажытным горадзе, Юрый Лупіненка — ганаровы сябра таварыства аматараў гісторыі і археалогіі (ТАмГА), якое дзейнічае на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны, распрацаваў праект памятных знакаў. Не так даўно пры добраўпарадкаванні згаданага сквера з’явіўся невялікі насып з каменнай сценкай. На ёй і ўстаноўлены памятныя знакі. Драўляныя разныя дошкі (дарэчы, работа Юрыя Міхайлавіча) сталі ўжо своеасаблівай славутасцю. Прайсці побач і не спыніцца проста немагчыма.
На адной з дошак адлюстравана старонка Іпацьеўскага летапісу, у якім упершыню быў згаданы Гомій пад 1142 годам. На другой адзначана, што “на гэтай мясціне ў X — XIII стагоддзях размяшчаўся пасад старажытнага Гомеля, а ў XVIII — XIX стагоддзях гарадское прадмесце Спасава Слабада”.
Прыемна адзначыць, што размяшчэнне памятных знакаў у гэтым месцы стала стымулам для гараджан у пазнанні гісторыі роднага Гомеля. Людзі спыняюцца, задаюць адзін аднаму пытанні... Яны ахутваюцца ў далёкую смугу стагоддзяў. Бо хто ведае, можа дзесьці тут, у тоўшчы зямлі, ляжаць сведкі жыцця іх продкаў. Продкаў, якія праз сівыя і маўклівыя стагоддзі кажуць ім: “Памятайце і не забывайце...”
P.S. У той час, калі артыкул рыхтаваўся да друку, яшчэ ў адной частцы старога Гомеля разбіралася брукаванка, якой у XIX — XX стагоддзях былі вымашчаны галоўныя вуліцы і дарожкі ў парку. На жаль, гэта было адзінае і апошняе месца ў Гомелі, дзе можна было пабачыць цудоўную брукаваную пляцоўку. Ці будзе ў нас яшчэ магчымасць пабываць у XIX стагоддзі?..
Вадзім ЛОСЬ,
старшыня таварыства
аматараў гісторыі і археалогіі
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


