Выдатны падарунак для васьмі дзяцей, якім не залёсіла з самага нараджэння пазнаць цяпло бацькоўскіх сэрцаў, зроблены надоечы ў Жыткавічах: у палескай глыбінцы адкрыты першы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Мамай i татам для пецярых хлапчукоў i трох дзяўчынак сталі мясцовыя жыхары Лідзія Антонаўна i Вячаслаў Міхайлавіч Зарэцкія.Утульны двухпавярховы дом набыты і затым рэканструяваны, добраўпарадкаваны, абсталяваны ўciм неабходным дзякуючы намаганням італьянскай асацыяцыі “Бяроза” i аддзела адукацьі Жыткавіцкага райвыканкама. Гуманітарны праект паміж палескім рэгіёнам i Італіяй — яркі працяг выдатнага партнёрства, сумеснага жадання палепшыць жыццё дзяцей-cipoт. На працягу васьмі гадоў вялася плённая работа ў розных напрамках: ажыццёўлен шэраг дабрачынных праектаў, што былі накіраваны на паляпшэнне ўмоў пражывання і адпачынку выхаванцаў школы-інтэрната, якая сёлета спыніла сваё icнaвaннe, ладзілася аздараўленне дзяцей у Італіі. Цяпер, дзякуючы агульным намаганням, у прыгожым утульным доме знойдзе сваё шчасце дружная сям’я Зарэцкіх, членам якой цяжка самастойна было б крочыць па жыцці, калі б не дапамаглі добрыя i чулыя людзі — італьянцы i беларусы.
Яны ж i завіталі на першае сямейнае свята — уваходзіны. Павіншавалі сям’ю са святам старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора, старшыня асацыяцыі “Бяроза” Дуіліо Баланіні, якія перарэзалі чырвоную стужку i ўручылі ключы ад дома новым гаспадарам. У сваю чаргу Лідзія i Вячаслаў Зарэцкія сустракалі гасцей з хлебам-соллю, гасцінна запрасілі ў дом, дзе ўрачыстасць прадоўжылася віншаваннямі намесніка італьянскай асацыяцыі “Бяроза” Фаільі Рафаэла, першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Петрусенкі, благачыннага Тураўскай царкоўнай акругі пpaтаіерэя Генадзя Хаткевіча, начальніка аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама Ганны Лукашэвіч i іншых афіцыйных асоб. Разам з пажаданнямі стварыць у новым доме сямейную ўтульнасць госці не забыліся пра падарункі. Кіраўнік раёна падараваў сям’і сучасны камп’ютэр, ад упраўлення адукацыі ўручаны музычны цэнтр i тэлевізар ад аддзела адукацыі. Пратаіерэй Генадзь зpaбiў асабліва важны падарунак — іконy Божай Маці, якая цяпер будзе аберагаць шчасце гэтай сям’і...
Ну а сямейная пара Зарэцкіх, якая, дарэчы, разам з аддзелам адукацыі нямала i caма прыклала намаганняў, каб жыццё ў новым доме было камфортным, i ix прыёмныя дзеці таксама не засталіся няўдзячнымі: наладзілі экскурсію па дому, уручылі гасцям сувеніры, зaпpacілі ix за святочны стол. А на развітанне зaпpaciлі ў чарговыя адведкі. Тут будуць рады добрым людзям.
Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


