60 гадоў назад жыхары вобласці скардзіліся на адсутнасць відэльцаў у сталовых, а 20 гадоў таму — на адсутнасць грошай. Карэспандэнт “ГП” высвятляў, як змяняліся праблемы гамяльчан з цягам часу.
Тэма будаўніцтва жылля была найбольш злабадзённай у пасляваенныя гады. Разам з афіцыйнымі дакладамі ў “Гомельскай праўдзе” публікаваліся і лісты ад чытачоў. Артыкулы аб поспехах будаўнічых арганізацый чаргаваліся з крытычнымі стрэламі ў іх адрас. Так, на нарадзе ў гомельскім гаркаме партыі было адзначана, што “многія аб’екты здаюцца са значнымі недаробкамі, і гэта патрабуе дадатковых дзяржаўных сродкаў на рамонт”. Чымсьці нагадвае наш час, не знаходзіце?
Адзін з дакладчыкаў адзначыў, што асабліва дрэнна вядзецца будаўніцтва на ВРЗ, электратэхнічным заводзе, млынкамбінаце, піўзаводзе ды камбінаце “Спартак”. Але ж, нягледзячы на гэта, “за пасляваенныя гады пабудаваны новыя скверы ля кінатэатра імя Калініна, ля фабрыкі “Камінтэрн”, апрануліся ў зялёнае ўбранне вуліцы горада”. У газеце з’яўляюцца аб’явы аб наборы працоўнай сілы. Вялікім попытам карысталіся амаль усе спецыялісты-будаўнікі, якім абяцалі прагрэсіўна-здзельную аплату.
Шмат увагі на старонках газеты ўдзялялася добраўпарадкаванню горада. У адным з артыкулаў змешчана інфармацыя аб беспарадках у парку культуры і адпачынку. Пасля гэтага дырэктар парка паабяцаў “штодзённа рабіць уборку набярэжнай і паліўку дарожак, а таксама размясціць па ўсёй тэрыторыі парка садовыя лаўкі”. Яшчэ адзін артыкул тычыўся цэнтральнага рынку. Ён, па словах чытача газеты, “няветліва сустракае пакупнікоў і прадаўцоў”. Ёсць пытанне па адсутнасці правільнай планіроўкі гандлёвых кропак. Побач з вялікімі магазінамі, якія гандлявалі харчовымі прадуктамі і прамысловымі вырабамі, размешчаны піўныя і закусачныя. А ў дажджлівае надвор’е плошча рынка пакрывалася непралазнай граззю.
Дырэктар музычнага вучылішча Кавалёнак узняў пытанне аб стварэнні ў Гомелі “невялікага сімфанічнага аркестра”. І нават месца для яго дыслакацыі знайшоў — кінатэатр імя Калініна. Аднак, на яго думку, гэтай справе перашкаджае дырэктар кінатэатра, у якога, відавочна, “няма жадання ўзяцца за справу энергічна”.
Гамяльчане не праходзілі міма рэчаў, якія нам зараз могуць паказацца даволі дробнымі. Хтосьці скардзіўся на адсутнасць святла на станцыі Гомель-пасажырскі і міліцыянераў, якія ў гэты момант “стаяць ля ўваходу і смяюцца над пасажырамі”. Хтосьці расказваў пра сталовую, у якой не хапае талерак, відэльцаў, лыжак і дзе прыходзіцца “доўга затрымлівацца з-за маруднага абслугоўвання”. Не забыліся і пра гандляра Юдашкіна, які “сістэматычна займаўся ашуканствам — абважваў пакупнікоў”.
У рэдакцыю паступалі скаргі на дрэннае абслугоўванне з боку персанала станцыі хуткай дапамогі. Напрыклад: “Патрабаваў хутчэйшага выезду машыны, але мне адказалі, што адсутнічае транспарт, хаця ў двары стаялі дзве машыны”. Ці вось яшчэ: “Сталі званіць па тэлефоне 03, але дзяжурны дыспетчар і размаўляць з намі не захацела”. А ў некаторых артыкулах людзі наадварот дзякавалі ўрачам. Такім, як хірург Фёдар Воінаў, які выратаваў жыццё калгасніку Катлярову. Увогуле, дзякуючы гэтым артыкулам можна правесці вельмі шмат аналогій з нашым часам.
Вельмі напружаны час, і гэта адбіваецца на газеце. Уся краіна — як кіроўцы каля таго прыпынку “Камінтэрн”: ехаць далей хочацца, але як гэта зрабіць — невядома. Праблемы з розных бакоў спрабавалі акрэсліваць і жыхары вобласці.
“Наш пражытачны мінімум становіцца ўсе бліжэй да рысы беднасці, — піша прадстаўнік калгаса “Серп і молат” Мазырскага раёна. — У апошні час шэфы адвярнуліся ад нас. Выручае “апалчэнне” з пенсіянераў. У горад “пералілося” з вёскі столькі маладой сілы!”
У газеце з’явіліся артыкулы з назвамі “Как спасти “Гомсельмаш”?”, “Клубу нужна помощь”, “Спасем жемчужину — парк”. У “Гомельскай праўдзе” было надрукавана паведамленне Нацбанка аб выпуску разліковых білетаў: “зайцаў”, “ваўкоў”, “вавёрак”. А праз некалькі нумароў выйшаў артыкул аб адкрыцці “кропкі па продажу паношанага адзення са ЗША на скрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі”. Загаловак “Не ад добрага жыцця” не патрабаваў тлумачэнняў...
Няшмат людзей змаглі адразу ж прыстасавацца да новага жыцця.
“Дегуманизация нашего общества достигла катастрофических масштабов, — пісаў настаўнік гісторыі Клінцоў. — Сегодня у нас почти нет больших семей, с каждым годом мы теряем народные традиции, неписаные законы. Подрастает поколение нынешних шестнадцатилетних, среди которых процветают садизм, жестокость, нигилизм, нездоровый практицизм”.
Статыстыка па беспрацоўю ўражвала сваімі лічбамі, а тым часам узрасла плата нават за абслугоўванне ў медвыцвярэзніку: “цяпер за “прыемна” праведзены час у гэтай установе кліентам патрэбна заплаціць 250 рублёў. І ўсё ж, нягледзячы на падаражанне паслуг медвыцвярэзніка, установа гэта пакуль стратная”. А пражыванне ў начлежцы трэста “Аграбудмантаж” тым часам скокнула ў 49 разоў!
“Дзе набыць грошы?” — стала асноўным пытаннем у пачатку 90-х, і нават чайнворд у газеце насіў назву “Менеджер”. Курс долара на чорным рынку моцна ліхарадзіла: “Літаральна за 12 гадзін ён знізіўся з 255 да 200 рублёў”. Аўтар артыкула разважае: “Сітуацыя паказала, што банкі не маюць ніякай інфармацыі аб справах на валютным рынку і магчымасці аператыўна рэагаваць у падобных сітуацыях”.
Увогуле, крызіс у краіне сказаўся нават на падпісной кампаніі “ГП”. Рэклама ў адным з нумароў газеты вызывае смех праз слёзы. Гучыць яна так: “Дорогие друзья! Не тратьте все деньги. Оставьте немного и выпишите “ГП”!
1952 год. “Прагрэсіўна-здзельны” перыяд

1972 год. У лясах і балотах пачалі гнаць самагон
40 гадоў таму тэма будаўніцтва жылля адышла на другі план. На першы выйшла праблема п’янства. Вырашыць яе спрабавалі тымі метадамі, што і зараз: страшылкамі ды абмежаваннямі. Як мы бачым зараз, ніводны з іх істотна на праблему не паўплываў. Так, напрыклад, загадчык наркалагічнага аддзялення Гомельскай псіхіятрычнай бальніцы Пірнат вельмі яскрава апісаў шкоднае ўздзеянне спіртнога на галаўны мозг: “Хлопец з 12 год прыахвоціўся да піва, потым — да віна, а цяпер з прагнасцю п’е гарэлку. Атупеў, адстаў у разумовым развіцці ад аднагодкаў…” І зазначыў пры гэтым, што ў нецвярозым стане алкаголікі “вешаюцца, кідаюцца з балконаў, з мастоў, калечаць самі сябе”. У некаторых публікацыях актыўна мусіравалася тэма “скарачэння гандлю спіртнымі напіткамі”: “Калі раней у Чыгуначным раёне Гомеля гарэлкай і каньяком гандлявалі 27 магазінаў, то цяпер толькі 5”. Продаж моцных він скараціўся на 45 працэнтаў, прычым “гэтыя вырабы будуць сканцэнтраваны ў спецыяльных аддзелах, каб не перашкаджаць пакупнікам у набыцці неабходных харчовых тавараў”. А гандаль півам, як зазначаецца ў адным з артыкулаў, “на жаль, не толькі не пашыраецца, а нават зніжаецца”. На жаль, таму што, відаць, піва ў той час было півам, а не моцным напоем, да таго ж разбаўленым спіртам... Відаць, з-за гэтых абмежаванняў “у лясах і балотах, у павецях і дамах асобныя жыхары пачалі гнаць самагон”. Тады таксама існавалі транспартныя праблемы, нягледзячы на тое, што аўтамабіляў было значна менш. Так, шмат непрыемнасцяў жыхарам Гомеля даставіў “непрадуманы прыпынак “Камінтэрн”. Разлічаны ён толькі на высадку і пасадку пасажыраў з дзвюх транспартных адзінак. Натуральна, што астатнія машыны вымушаны прастойваць за светафорам”. У 2012 годзе скрыжаванне вуліцы Інтэрнацыянальнай і праспекта Леніна таксама не прыносіць кіроўцам пазітыўных эмоцый... Шмат зваротаў у рэдакцыю тычылася сферы абслугоўвання. Напрыклад, гамяльчанін Марцэвіч выказаў такую думку: “Чым хутчэй з пакупкамі пакінеш магазін, тым, лічы, цябе лепш абслужылі...” А многія вітрыны “абсталяваны без уліку прагрэсіўных форм гандлю”. Узгадалі таксама і “праблему” гардэробаў сталовых і кафэ: “прымаць ці не прымаць ад наведвальнікаў сумкі, партфелі, парасоны? Пакуль кліенты вымушаны насіць іх з сабой, трымаць на каленях...”1992 год. Не ад добрага жыцця
Вельмі напружаны час, і гэта адбіваецца на газеце. Уся краіна — як кіроўцы каля таго прыпынку “Камінтэрн”: ехаць далей хочацца, але як гэта зрабіць — невядома. Праблемы з розных бакоў спрабавалі акрэсліваць і жыхары вобласці.
“Наш пражытачны мінімум становіцца ўсе бліжэй да рысы беднасці, — піша прадстаўнік калгаса “Серп і молат” Мазырскага раёна. — У апошні час шэфы адвярнуліся ад нас. Выручае “апалчэнне” з пенсіянераў. У горад “пералілося” з вёскі столькі маладой сілы!”
У газеце з’явіліся артыкулы з назвамі “Как спасти “Гомсельмаш”?”, “Клубу нужна помощь”, “Спасем жемчужину — парк”. У “Гомельскай праўдзе” было надрукавана паведамленне Нацбанка аб выпуску разліковых білетаў: “зайцаў”, “ваўкоў”, “вавёрак”. А праз некалькі нумароў выйшаў артыкул аб адкрыцці “кропкі па продажу паношанага адзення са ЗША на скрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі”. Загаловак “Не ад добрага жыцця” не патрабаваў тлумачэнняў...
Няшмат людзей змаглі адразу ж прыстасавацца да новага жыцця.
“Дегуманизация нашего общества достигла катастрофических масштабов, — пісаў настаўнік гісторыі Клінцоў. — Сегодня у нас почти нет больших семей, с каждым годом мы теряем народные традиции, неписаные законы. Подрастает поколение нынешних шестнадцатилетних, среди которых процветают садизм, жестокость, нигилизм, нездоровый практицизм”.
Статыстыка па беспрацоўю ўражвала сваімі лічбамі, а тым часам узрасла плата нават за абслугоўванне ў медвыцвярэзніку: “цяпер за “прыемна” праведзены час у гэтай установе кліентам патрэбна заплаціць 250 рублёў. І ўсё ж, нягледзячы на падаражанне паслуг медвыцвярэзніка, установа гэта пакуль стратная”. А пражыванне ў начлежцы трэста “Аграбудмантаж” тым часам скокнула ў 49 разоў!
“Дзе набыць грошы?” — стала асноўным пытаннем у пачатку 90-х, і нават чайнворд у газеце насіў назву “Менеджер”. Курс долара на чорным рынку моцна ліхарадзіла: “Літаральна за 12 гадзін ён знізіўся з 255 да 200 рублёў”. Аўтар артыкула разважае: “Сітуацыя паказала, што банкі не маюць ніякай інфармацыі аб справах на валютным рынку і магчымасці аператыўна рэагаваць у падобных сітуацыях”.
Увогуле, крызіс у краіне сказаўся нават на падпісной кампаніі “ГП”. Рэклама ў адным з нумароў газеты вызывае смех праз слёзы. Гучыць яна так: “Дорогие друзья! Не тратьте все деньги. Оставьте немного и выпишите “ГП”! Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877