Дзеці вайны – апошнія жывыя сведкі. Чорны сакавік Колькі Мароза
У паўночна-заходняй частцы вясковых могілак, што на Убалаці Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, ёсць адна незвычайная магіла: на каменнай пліце – імёны некалькіх чалавек з гадамі нараджэння і смерці. Чацвёра загінулі ў 1944-м. Як здарылася, што яны апынуліся ў адной магіле? Да яе часта прыходзіць з кветкамі адзін мужчына вельмі сталага ўзросту. Ён кладзе іх і доўга сядзіць у роздуме. Заўважаеш, як слёзы коцяцца з вачэй: нельга і немагчыма сцерці з памяці тое, што здарылася ў сакавіку 1944 года. Гэты боль даўно ўжо зросся з сэрцам…
Раптам, ці здалося яму, ці прыдрамаў крыху, ці то наяве, ля магільнай пліты пачулася нечая слёзная размова. Стары ўзняў галаву, а можа, і не ўзнімаў, і нейкім незвычайным зрокам убачыў дзве невялічкія постаці з бялёсымі празрыстымі крыламі…
– Хто вы такія? Ці я вас сню, ці бачу наяве? Хто вы? Дзе я вас сустракаў раней? Здаецца, я вас ведаю і бачыў недзе… у сне?
Паветраныя постаці-істоты пачалі размову:
– Колька, брацік наш, ці не пазнаеш ты нас? Мы душы тваіх браціка Віці і сястрычкі Тані. На Зямлі людзі нас анёламі завуць. Анёлы – істоты нябачныя і бясполыя. Таму табе цяжка нас пазнаць.
Стары анямеў. Толькі слёзы паліліся яшчэ мацней. Праз хвіліну ён здолеў ужо вымавіць слова:
– А чаму ж у той халодны сакавіцкі дзень сорак чацвёртага варожая нечалавечая рукане накіравала дула пісталета і ў мой бок? І ці можна назваць чалавекам тую істоту ў фуражцы, кіцелі, галіфэ і ў незразумелага жаўтаватага колеру ботах? Чаму літасцівы і міласэрны Бог гэта дазволіў? Куды ён глядзеў? Хіба гэта чалавек? Хіба гэта мог зрабіць чалавек? Ён жа павінен несці ў сабе Божы вобраз. Ён – Божае стварэнне. А хто тады той нямецкі афіцэр? Хто?! Хто?! Хто?!
Маўчанне. Праз хвіліну ці дзве анёлы адазваліся:
– Не ведаем.
– Чаму?
– Ведае толькі адзін Ён. А цябе, Колька, мабыць, закрыў сваім крылом твой анёл-ахоўнік.
– А бабулю?
– Яна сама ўжо хацела пакінуць зямлю: у яе не было ні сілы, ні голасу, ні слёз. Такія жахі, якія чыняць людзі адзін другому на Зямлі, нам, жыхарам неба, невядомыя. Бог даў людзям свабоду волі. Чалавек сам павінен выбіраць бок дабра ці зла ў зямным жыцці. Бог жа мае прыярытэт толькі ў жыцці вечным. А гэтага людзі не разумеюць яшчэ. І ці зразумеюць яны?..
Не турбуйся, Колька, калі-небудзь мы зноў збярэмся ўсёй нашай вялікай сям’ёй за хатнім сталом. Маці налье нам цёплага сырадою з бульбянымі блінамі і скажа: «Снедайце, дзеткі, снедайце, родныя». А бабуля спяе на ноч замоўную песню-калыханку.
…Сям’ю Колькі Мароза вайна загнала з Убалаці ў вёску Млынок, што на Петрыкаўшчыне. Бацьку прызвалі ў рады Чырвонай арміі яшчэ ў 1939 годзе. Ён быў камандзірам гарматы танка і біў фашыстаў у складзе 2-га Украінскага фронта.
Як прыйшлі на Убалаць немцы, Колька не памятаў. Не змагла свядомасць чатырох-гадовага хлопчыка захаваць першыя жахлівыя дні вайны. Але ў шэсць-сем год дзіцячая памяць захавала поўныя драматызму моманты: як ён бег па снезе метраў дзвесце, а над галавой нешта ціўкала і свісцела; як савецкі салдат спытаў: «Как ты, малыш, не попал под обстрел? Это же пули свистели». Не ведаў Колька, што такое кулі і што ў смерці менавіта такі гук. А даведаўся крыху пазней, калі ў Млынку зноў трапілі пад абстрэл: кулі і асколкі падалі ў снег і злосна шыпелі, як змеі, быццам скардзіліся, што не даляцелі да яго, Колькі. Нехта ўсё ж такі яго абараняў…
Памятаў Колька, як яны з бабуляй хаваліся пад вуглом старой хаты, што стаяла на дубовых пацурбалках, і назіралі, як у вёску ўязджала нямецкая танкетка, як вясною сорак чацвёртага бабуля аддала яму апошнюю мёрзлую бульбіну, а сама ад гарачкі і роспачы ўпала грудзьмі на хмызняк, і па яе спіне фашыст паласнуў чаргой з аўтамата. Памятаў, як ад тыфу памірала маці, якой ледзь-ледзь споўнілася дваццаць дзевяць гадоў. А фашысцкія нелюдзі забаўляліся тым, што хадзілі па вуліцы і стралялі па вераб’ях: ці то ад безвыходнасці, ці то ад нуды. А ён, Колька, збіраў мёртвых птушачак, бег у зямлянку і ад голаду вы смоктваў іх яшчэ цёплае нутро… Будзь праклятая, вайна!
Але дакладна ёсць тое, чаго ніколі не забудзе Колька і што забярэ з сабою ў вечнасць: як яму, абутаму ў абмоткі з брызенту – маршчакі, давялося выйсці з зямлянкі, весці басанож па халодным калючым снезе браціка Віцю і несці на руках трохгадовую сястрычку Таню. Як па загадзе фашыста ён пасадзіў іх на снег. Як фашысцкі афіцэр навёў дула пісталета на двух маленькіх анёлаў. І раздаўся страшэнны трэск. Анямелы хлопчык не мог зразумець, што адбываецца, што дарослы мужчына ў форме можа забіць дзяцей, абарваць ледзь распачатыя два жыцці. Ён не плакаў, не мог плакаць, ды слёзы каціліся расінкамі па твары і растаплялі сакавіцкі снег. Можа, гэта жахлівы сон? Як хацелася, каб гэта быў сон…
Калі Папу Рымскага Іаана Паўла II спыталі, што для чалавека ХХ стагоддзя патрэбна разумець пад словам «пекла», ён адказаў: гэта адсутнасць Бога ў сэрцы, тады яно пустое і халоднае. Гэта і ёсць пекла. Што ж было ў сэрцы таго фашысцкага афіцэра? Менавіта гэта. І ці было яно ў яго… сэрца?
…Рэзкая сардэчная коліка ўстрапянула старога, рука машынальна пацягнулася да грудзей. Затым ён правёў далонямі пад вачыма: слёзы ўжо высахлі, але сэрца як быццам хтосьці ўхапіў і сціснуў жалезнымі абцугамі. Ён дастаў з маленькай кішэні пінжака пласцінку валідолу, выціснуў з яе таблетку і паклаў пад язык. Трэба ехаць дадому...
P.S. Мікалай Фёдаравіч Мароз жыве ў Мазыры. У красавіку гэтага года яму споўнілася 83 гады. Ён не знайшоў магіл маці, бабулі, браціка і сястрычкі. Ніхто ўжо не памятае, дзе яны пахаваны. А тыя, хто ведаў, памерлі. Ён набраў зямлі з Млынкоўскіх могілак, асвяціў у царкве, прывёз на Убалаць на магілу старэйшай сястрычкі, якая памерла ў 1941 годзе. Так атрымаўся агульны помнік. Цяпер яны – разам.
Реклама
Другие статьи раздела
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185774
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115221
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109913
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102389


