Надыходзіць такая часіна, калі літаральна задыхаешся ў горадзе, і хочацца выехаць з яго, пахадзіць па маляўнічым лесе, сцежках маленства. Дабрацца туды, дзе зроблены першыя крокі, дзе, здаецца, яшчэ лунаюць твае акрыленыя мары.
Нарач. Фота аўтара
У завяршальны Год малой радзімы даехала ў Нарачанскі край, на Міншчыну. Верасень, грыбны, ягадны час. Водар нарачанскіх соснаў і гукі набягаючых на бераг хваляў самага вялікага возера ў Беларусі. Яно ляжыць, бы акіян, перад табою, у сонечны дзень нібы пакрытае ажурнаю сонечнай мярэжай. Цішыня...
Здорава тут проста хадзіць сцяжынамі здароўя і дыхаць настоем мядзвянага паветра. Можна аформіцца толькі на пражыванне і харчаванне, плаванне ў басейне ў прафсаюзнай здраўніцы – санаторыі «Нарачанка», і па-свойму планаваць астатні вольны час. Напрыклад, экіпіравацца і адправіцца ў лес: сёлета тут багата розных грыбоў, прычым і белых. А брусніцы, журавіны! Навошта якія трэнажоры, калі адыйшоўшы метраў 500 ад берага, ступіш у зялёнае царства карабельных соснаў на падложцы з імху, пабачыш россып чырвоных кропелек брусніц. Толькі нахіляйся, рабі зарадку, збірай шчодрыя дарункі.
Міжволі ўзгадаеш, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны лес быў тут выратавальнікам для народных мсціўцаў. Ён з’яўляўся для іх літаральна домам: ці не таму і зараз яшчэ прасочваюцца парослыя ягаднікамі, верасамі, папаратнікамі траншэі і акопы. Ратаваў зялёны сябра і ад голаду, падмацоўваў партызан вітамінамі. І сёння ён дапамагае мясцовым жыхарам зарабіць капейчыну ў сезон на тых адпачываючых, што прыехалі толькі дыхаць яго водарам і лячыцца ў здраўніцах. На кірмашы ў курортным пасёлку Нарач прадстаўлены ўсе лясныя, садовыя і азёрныя дарункі.
Хочаце паглядзець унікальную сваімі калекцыямі даўніны вёску Наносы? Даўно марылі пабываць у Будслаўскім касцёле? Планавалі пабачыць цуда лясных Блакітных азёр? Едзьце на нарачанскі курорт у Мядзельскім раёне Міншчыны і зможаце ажыццявіць гэтыя мары з любой здраўніцы. А іх тут багата: «Сосны», «Белая Русь», «Нарачанскі бераг», санаторыі «Нарач», «Прыазёрны», «Нарачанка», «Спадарожнік», «Журавушка»...
Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць. Я ж пра партызанскі край, пра самае вялікае возера нашай краіны, якому прызнаваўся ў любові славуты зямляк народны паэт Беларусі Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко): «Люблю твае, Нарач, затокі і тоні...». Тут, побач з аднайменным з возерам курортным пасёлкам, дачы трох пісьменнікаў: Танка, Міхася Лынькова і Аркадзя Куляшова. Цікава прайсці без спешкі, убачыць гэтыя іх творчыя лабараторыі, дзе зараз гаспадараць дзеці, унукі, праўнукі.

Прыязджайце ў Нарачанскі край!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185774
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115221
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109913
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102389