Шасцёра сыноў ваявалі. Сапраўдны гераізм выхоўваўся ў сям’і
У гэты няпросты час, калі мы бачым на тэлеэкране рознага роду «патрыётаў», што пратэстуюць на вуліцах сталіцы, я міжволі звяртаюся да гісторыі сваёй палескай сям’і, свайго роду.
Шчыра згадваю дзядулю Яўціхія Тарасавіча і бабулю Ганну Іванаўну, вялікі наш род Протчанкаў з вёскі Зарэчча Брагінскага раёна.
На пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя ў іх было сем сыноў і дзве дачкі. Як зазначае мой стрыечны брат Валерый Протчанка, «вялікая дружная працавітая сям’я. Мелі сваю зямлю і шчыра, ад усходу да заходу сонца, працавалі пад пільным вокам бацькі... Яўціхій Тарасавіч быў добра паважаным чалавекам на вёсцы, а мабыць, і ў наваколлі, Брагіне. Ён быў пісьменным (займаў розныя грамадскія пасады), а таксама майстрам на ўсе рукі. Валодаў рознымі прафесіямі; лічыўся добрым гаспадаром (чытаў літаратуру пра вядзенне сельскай гаспадаркі); сам рабіў цяслярскія, сталярныя, бондарскія і кавальскія справы; рамёствам стараўся навучыць старэйшых хлопцаў».
Гаспадарка была заможная, трымалі коней, кароў, валоў, авечак, коз, курэй, гусей, качак. Мелі клуню – гумно для сушкі і захавання снапоў збажыны. Трымаў дзед пчол, таму быў свой мёд. У садзе – шмат яблынь і груш, вішань і сліў. З усім гэтым дабром дапамагалі ўпраўляцца дзеці: Захар (1906 года нараджэння), Іван (1910), Грыша (1913), Андрэй (1914), Саша (1920), Міша (1922), Жэня (1930), Васіліна (1908) і Анюта (1925).
Андрэй – мой бацька. Многае ведаю з гутарак з ім. Як шмат працавалі, каб разжыцца. Як потым мой дзед стаяў ля вытокаў калгаса «Сцяг Леніна» і назву гэту прыдумаў. У 1932 годзе калгасніка Яўціхія Тарасавіча, актывіста, абвінавацілі ў тым, што спрыяў радні пазбегнуць раскулачвання, у красавіку 1933 года яго рэпрэсіравалі.
Не магу не згадаць і тое, што я чуў ад свайго бацькі пра лёс сям’і. Як складана было ім пасля арэшту Яўціхія Тарасавіча. Старэйшыя ўжо мелі свае сем’і, таму змушаны былі з’язджаць хто куды. Многія – па дакументах сваякоў. Сувязь з маці мелі толькі па пошце, прычым адрасавалі лісты далёкай радні, якая перадавала іх потым Ганне Іванаўне.
Але ж ні Яўціхій Протчанка, ні ніхто з яго дзяцей, нягледзячы на крыўду на ўладу, не сталі памагатымі гітлераўцаў, якія акупіравалі Брагіншчыну. Дзядулю фашысты забілі 28 снежня 1942 года, ён значыцца ў пайменных спісах расстраляных мірных грамадзян Малейкаўскага сельсавета.
Шасцёра дарослых сыноў Протчанкаў пайшлі з першых дзён вайны змагацца з ворагам у складзе Чырвонай арміі. Рыгор, гвардыі радавы 28-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі, загінуў 15 чэрвеня 1943 года каля Кандалакшы.
Аляксандр у 1936 годзе ўступіў у камсамол. З 1 лістапада 1940 года ў Чырвонай арміі, сувязіст, а літаральна праз год ужо ўдзельнічаў у баях за Радзіму. Абараняў Маскву. 30 ліпеня 1942 года камандзір узвода асобнай тэлеграфна-будаўнічай роты Протчанка, забяспечваючы сувязь каля вёскі Зялёнкі Смаленскай вобласці, быў цяжка паранены. Але ж пастаўленую камандаваннем задачу выканаў бездакорна. Яго прадставілі да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі. Атрымаў медаль «За адвагу».
У жніўні 1943 года наш Аляксандр Яўціхіевіч у час наступальных аперацый па вызваленню Белгарада і Харкава абслугоўваў пастаянныя лініі сувязі да штаба 69-й арміі. 20 жніўня ён асабіста ліквідаваў пашкоджанне пад бамбёжкай у раёне Чаркаскае – Лазавое. А праз два дні ўжо на ўчастку Сямёнаўка – КП камандарма асабістым прыкладам і мужнасцю натхняў байцоў на выкананне задач пад артылерыйска-мінамётным агнём праціўніка. Быў адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Чарговы ўзнагародны ліст быў у красавіку 1945-га – ордэн Аляксандра Неўскага. У лістападзе лейтэнант Протчанка пад моцным мінамётным агнём гітлераўцаў забяспечыў сувязь ад штаба фронта да назіральнага пункта групы. А ўночы, рыхтуючы провад на новае месца, нечакана сутыкнуўся з групай немцаў. Не разгубіўся, з двума аддзяленнямі заняў абарону, прычым з дапамогай аднаго працягнуў работу і даў сувязь у тэрмін і без страт асабістага саставу.
26 лістапада ўзнаўляў сувязь пад моцнай бамбёжкай і мінамётным агнём, забяспечыў сувязь камандуючага арміяй і камандуючага групай. «Дастойны ўзнагароджвання ордэнам Айчыннай вайны першай ступені», – напіша ў адпаведным лісце камандзір 1206-й асобнай тэлеграфна-будаўнічай роты капітан Суркоў 10 лютага 1945 года.
Мой бацька Андрэй Протчанка адразу, у першы год вайны, быў прызваны Брагінскім райваенкаматам. Ён дзяліўся: «Нам загадалі рабіць акопы. А мы ж усе былі ў грамадзянскай вопратцы звычайнай. Капалі то там, то там. І вось ужо апынуліся на Арлоўшчыне. Пад’язджае лейтэнант у форме: «Што робіце?» Адказалі: «Капаем». «Ды што вы капаеце, калі фрыц ужо наперадзе вас за сто кіламетраў!». Селі на акопы. Камандзіраў няма, што рабіць? Ісці за фронтам? Ды да яго 100 кіламетраў! Як быць? Вырашылі вяртацца дадому, бо нас з Зарэчча было некалькі чалавек. На шляху сустракалі шмат такіх, як самі. Яны папярэджвалі: ні ў якім разе не спыняйцеся начаваць у лесе ці ў капе сена. І сапраўды, бачылі шмат расстраляных, і ў сене, і ў лясах».
Бацьку майму пашанцавала. Ён стрэў жанчыну, якая несла хатуль з пажыткам. Прапанаваў дапамагчы. Заходзячы ў населеныя пункты, тая прадстаўляла Андрэя сваім пляменнікам. Садзілі за стол, знаходзілі талерку супу і для яго. Як гаварыў бацька, гэта было пад украінскім Глухавам. Жанчыну звалі Наталля Платонаўна Глазкова.
Адгасцяваўшы так, бацька прыйшоў да Дняпра ў Любечы. Снежань, а рэчка «гуляе». Узяў шост, прайшоў з ім па беразе. Потым адважыўся і, прастукаўшы скарынку лёду, працягнуў свой шлях праз Дняпро. Перайшоў, дабраўся да Зарэчча.
Я вось зараз думаю: ці змаглі б тыя, што шукаюць свабоду ў Мінску, адолець такі шлях? Ці ж можна іх параўнаць з тым пакаленнем? У свае 27 год бацька шмат уласнаручна ўмеў рабіць. Выручалі сялянская працавітасць, кемлівасць. Некалькі пар лапцей давялося яму сплесці, каб дайсці да сваёй вёскі. 36 сутак крочыў!
Вядома, прыйшлося ўвесь час хавацца, каб выжыць у акупацыі, дапамагчы выстаяць і сваёй матулі. Лічу нашу бабулю Ганну сапраўднай гераіняй.
У лістападзе 1943 года, пасля вызвалення, яна праводзіла ў войска свайго Андрэя. У складзе 63-й арміі ў ноч з 13 на 14 студзеня 1944 года, пры вызваленні Калінкавіцкага раёна, ён быў другім нумарам кулямётчыка. Раненне. Трапіў у шпіталь. Інвалідам Вялікай Айчыннай, з узнагародамі, вярнуўся дадому, працаваў у сельскай гаспадарцы.
Дзеці з’язджаліся ў бацькоўскі дом і ў радасныя, і ў гаротныя часіны
Потым лёс раскідаў дзяцей і іх сем’і па свеце. Аднак штогод усе Протчанкі ўлетку збіраліся ў Зарэччы. Я і сёння з вялікім хваляваннем згадваю тыя сустрэчы ў родным гняздзе. Дзядзькі расказвалі пра свае франтавыя шляхі-дарогі. Цікава было слухаць іх меркаванні пра жыццё і людзей, яны былі адукаванымі, шмат чыталі. Іван яшчэ перад Вялікай Айчыннай скончыў аспірантуру ў Ленінградзе. Міхась пэўны час працаваў у міністэрстве асветы БССР. Аляксандр і Яўген – вайскоўцы. Захар быў старэйшы сельскі карэспандэнт краіны.
А мой бацька Андрэй, яго сёстры Васіліна і Ганна спаўна аддалі роднай вёсцы, калгасу, бацькоўскай зямельцы. Нават пасля чарнобыльскай катастрофы я не здолеў упэўніць бацьку з’ехаць з Зарэчча. Ён сказаў мне, што назаўсёды застаецца дома.
Сялянка з вёскі Зарэчча Брагінскага раёна Ганна Іванаўна Протчанка выхавала годнымі людзьмі сямёра сыноў і дзвюх дачок

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185774
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115221
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109913