Свята жывога агню. Грамнічны абрад увабраў у сябе шмат народных прыкмет
Свята жывога агню. Грамнічны абрад увабраў у сябе шмат народных прыкмет
Супрацоўнікі абласнога цэнтра народнай творчасці і Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна правялі маніторынг старажытнага абраду «Стрэчанне», у народнай традыцыі – «Грамніцы».
Видео Ирины Глушец

Удзельнікі старажытнага абраду «Стрэчанне»
Перанялі яго ад сваіх продкаў жыхары вёскі Новае Палессе. Яго носьбіты – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Палескія напевы» Новапалескага сельскага клуба. Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў народным фальклорным калектывам у 2009 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Адзначаюць заўсёды свята 15 лютага. У хрысціянскай традыцыі Стрэчанне – гэта сустрэча апошніх праведнікаў Ветхага Запавету і Ганны з носьбітамі Новага Запавету, калі сустрэлася Боскае і чалавечае.
У народнай традыцыі лічыцца, што ў гэты дзень «зіма з вясной сустракаюцца». Грамнічны абрад увабраў у сябе шмат народных прыкмет: «Калі снег капае са страхі, да певень нап’ецца той вадзіцы, то шчэй зіма воп’ецца», «Калі на Стрэчанне певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца і травіцы».
Па народных уяўленнях жыхароў вёскі Новае Палессе Стрэчанне – гэта свята жывога агню і свечкі, бо пра стрэчанскую свечку палешукі гавораць: «агонь жа еты абараняе нас ад нячыстай сілы».
Адным з галоўных атрыбутаў, які ў гэты дзень суправаджае абыход вёскі, з’яўляецца ёлка. У Новым Палессі на свята Стрэчання старэйшыя жанчыны, удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Палескія напевы» – хормайстар Ніна Палын, загадчыца Новапалескага сельскага клуба Марыя Светава, Валянціна Баравая, Любоў Бялоцкая, Ева Грыцкевіч, Марыя Бух разам з вучнямі Ударненскай сярэдняй школы ўпрыгожваюць ёлку самаробнымі кветкамі. Потым каля сельскага клуба ўдзельнікі абраду з іконай, грамнічнымі свечкамі і маленькай мясцовай дзяўчынкай у «вазку»-санках накіроўваюцца па вёсцы да крыжа, спыняюцца на перакрыжаваннях, з мясцовымі спевамі водзяць карагоды. Ёлку замацоўваюць саматканым ручніком на аброчным крыжы. Пасля чаго вяртаюцца да клуба, дзе ўсе разам, і дарослыя, і дзеці, гуляюць у гульні, а потым далучаюцца да агульнай трапезы.
У кожнай хаце ў гэты дзень у вёсцы Новае Палессе запальваецца грамнічная свечка. Менавіта з ёй сяляне абыходзяць усе куты не толькі свайго жылля, але і сялянскага двара і асвячаюць іх жывым агнём, полымем гэтай свечкі, каб на цэлы год у хаце, на падвор’і, у хляве быў лад.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185774
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115221
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109913


