Жыхару Лоева, ураджэнцу Брагіншчыны Івану Радчанку — 101 год

  • 832
  • 11:41
  • 16.10.2020
Поделиться
Іван Яўціхіевіч — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, медаля “За абарону Каўказа” і шматлікіх іншых узнагарод. 

4E6A1692.JPG
На малой радзіме ў вёсцы Петрыцкае і сёння яго згадваюць як дбайнага працаўніка-Адама: два імені зафіксаваны і ў кнізе “Памяць” Брагінскага раёна. Ды не, не прапаў Радчанка без вестак у Інгушэціі 5 кастрычніка 1942 года. Былы сяржант, камандзір узвода аўтаматчыкаў (пазыўны “Іван” надалі яму пазней у разведцы), прайшоўшы праз шматлікія выпрабаванні, аплаканы матуляй Хрысцінай, ацалеў. Толькі ўявіце, колькі ім пройдзена з восені 1939-га, калі быў упершыню прызваны ў армію і трапіў у Казань, абараняць склады з порахам. Напярэдадні вайны суправаджаў вагоны з выбуховым грузам у Маскву, заспеў абарону сталіцы, быў цяжка паранены ў рукі і ногі. Зноў стаў у строй, трапляў на складанейшыя ўчасткі Вялікай Айчыннай, на перадавую. Абараняў бакінскую нафту, зерне Кубані, змагаўся з ворагам на Каўказе, цудам выплыў, калі баржу разбамбіла Пасля вайны звязаў лёс з Краснадарскай зямлёю, працаваў на чыгунцы, жаніўся, стаў бацькам сына й дачкі. Ізноў паварот лёсу: вяртанне на радзіму, новая сям’я, праца гароднінаводам, даглядчыкам жывел...

Іван Радчанка — адзін з апошніх непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Шчыра віншуем вас, Іван Яўціхіевіч, жадаем і надалей трывушчасці! А яшчэ парадавацца з землякамі 515-й гадавіне Лоева, як мага даўжэй жыць у акружэнні родных і дарагіх дачкі Марыі, унукаў і праўнукаў! 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей