У мінулыя выхадныя ў Ельску было асабліва горача. І вінавата ў гэтым не толькі надвор’е, але і традыцыйны, шосты па ліку, фестываль гарманістаў “Грай, гармонік”. Больш за 200 музыкаў прыехалі ў Ельск з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб паказаць сваё майстэрства і павучыцца ў таварышаў па цэху. Акрамя конкурсу ў гарадскім скверы былі арганізаваны “ельскія падвор’і”, дзе самі ўдзельнікі фестывалю прапаноўвалі смачныя стравы. Тут ужо рабілася асабліва горача ад ельскай гасціннасці. На алеі мастакоў і майстроў можна было набыць вырабы народных умельцаў і рамеснікаў, паглядзець, як гэта робіцца. Куды ні глянь — усюды радасць і палескі каларыт, які не перадаць словамі, а толькі гукамі гармоніка.
Але конкурс ёсць конкурс, і ў ім павінны быць пераможцы. У намінацыі “Саліст-гарманіст” першае месца заваяваў Валерый Канопліч з Ельска, сярод ансамбляў гарманістаў перамог калектыў Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра (Ельскі раён), сярод выканаўцаў прыпевак перамагла Наталля Прус з Мазырскага раёна. Гран-пры — у Марыны Шчарбаковай, дырэктара Млынокскага культурна-спартыўнага цэнтра (зноў Ельскі раён). Яна зачаравала журы не толькі цудоўным выкананнем прыпевак, але і акцёрскім майстэрствам.
Дзякуючы намаганням усіх жыхароў Ельска атрымалася сапраўднае свята народнай творчасці, а што асабліва прыемна, удзельнічала ў ім і моладзь.
Фестывалю быць!
Вячаслаў СУХАДОЛЬСКІ
Фота аўтара
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


