89 гадоў таму назад на гомельскай зямлі нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін. І ўсе мы, землякі і чытачы яго твораў, з нязменнай цеплынёй і павагай згадваем народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій, акадэміка, актыўнага грамадскага дзеяча. Яго мудрыя, жыццёвыя кнігі дапамагаюць у самыя складаныя хвіліны жыцця, з’яўляюцца духоўнымі арыенцірамі.Цудоўны падарунак да чарговага дня нараджэння пісьменніка падрыхтавалі навучэнцы гомельскай гімназіі № 10 пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сяргея Уладзіміравіча Несцяровіча. У сваім літаратурна-крытычным нарысе паводле аўтабіяграфічных твораў “Слаўся, Марыя!”, Непаўторная вясна”, рамана “Сэрца на далоні”, дзённікаў і мемуараў яны даследуюць шамякінскія мясціны ў нашым абласным цэнтры.
Прынамсі, рабятам удалося ўстанавіць, што тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, у якім з 1936 па 1940 год вучыўся Іван Шамякін, падпарадкоўваўся наркому мясцовай прамысловасці і знаходзіўся на вуліцы Ветранай, 46. У час вайны гэты будынак быў зруйнаваны. Гімназісты зрабілі здымкі, зафіксавалі месца размяшчэння тагачаснага тэхнікума. Зараз гэта вуліца імя Гагарына.
Сустрэліся рабяты ў Гомелі і са стрыечнай сястрой Марыі Кротавай (жонкі пісьменніка). Ганна Міхайлаўна Кулікова (Яндоўская), 1920 года нараджэння, згадала ім пра сваю сястру, сустрэчы з сям’ёй Шамякіных.
Творчая работа гімназістаў адзначана дыпломам другой ступені на “Мележаўскіх чытаннях”, якія праходзілі напрыканцы мінулага года. Высока адзначана творчасць юных гамяльчан і навукоўцамі ГДУ імя Ф. Скарыны.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


