На кожнай выставе выяўленчага мастацтва штосьці абавязкова зачаруе, прымусіць часцей біцца сэрца. Так было і на гэты раз, на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі жывапісу Анатоля Отчыка, што экспануецца ў палацы Румянцавых i Паскевiчаў. Раз-пораз я вярталася да палатна пад назвай “Адгалосак страчанага”. І быццам сапраўды бачыла простыя сялянскія хаты, дзе прайшло дзяцінства, царкву ўдалечыні. Усё засталося ў мінулым? Бадай, не! Ёсць жа ў душы нейкі куточак, які сілкуе маю істоту светлымі ўспамінамі. І вось мастак сваім талентам ажывіў запаветную струну, яна загучала пяшчотнай і тонкай мелодыяй.
Анатоль Уладзіміравіч назваў сваю выставу, дарэчы, сёмую персанальную, прымеркаваную да ягонага 60-гадовага юбілею і Года роднай зямлі, “Подых Палесся”. На мой погляд, вельмі трапна. Бо значная частка яго творчасці прысвечана прыгажосці роднага краю. На Гомельшчыне, у вёсцы Шыічы Калінкавіцкага раёна, прайшло яго дзяцінства, Тут ён упершыню адчуў хараство прыроды, палюбіў адвечную сялянскую працу, зямлю-матухну, захапіўся мілагучнасцю роднай мовы.
— Я дыхаю роднай старонкай, — гаворыць мастак.
А таму і заканамерна, што яго пейзажы ўспрыймаюцца як своеасаблівыя пасланні нам пра нас, час і прастору, дзе віруе жыццё.
Анатоль Уладзіміравіч аднолькава добра валодае рознымі тэхнікамі і жанрамі. Ён выдатны майстра плаката, жывапісу, афармлення архітэктурнага асяроддзя.
Нямногае з яго творчай спадчыны экспануецца на гэтай выставе — усяго 36 работ, напісаных за апошні час. Але ўсе яны даволі яркія і значныя. Гэта трэба глядець. І да вас абавязкова прыйдзе адчуванне таго, што нягучны голас мудрага мастака настойліва запрашае на імгненне спыніцца і задумацца...
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


