39-я міжнародная канферэнцыя “Сусветная фальклорная спадчына: мінулае, сучаснае і перспектыўныя накірункі даследаванняў”, якая прайшла ў Мінску ў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, сабрала прадстаўнікоў вядучых навуковых школ Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Азіі і Аўстраліі. Удзельнікаў шчыра вітаў старшыня прэзідыума НАН Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. У дакладах і выступленнях на форуме вучоныя падкрэслівалі, што і на сучасным этапе развіцця грамадства фальклор мае неацэннае значэнне як крыніца народнай мудрасці, духоўнасці. Прыкметна, што шматлікія даклады суправаджаліся выкананнем песень, абрадавых дзей, відэасюжэтамі.
Гомельшчыну ў складзе беларускай дэлегацыі прадстаўлялі выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны — загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі прафесар, доктар філалагічных навук Валянціна Новак і асістэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Кацярына Паборцава, якая, дарэчы, удзельнічала ў рабоце канферэнцыі як перакладчык. Гамяльчанкі выступілі з дакладам, прысвечаным фенаменальнай з’яве еўрапейскага фальклору — абраду “Пахаванне стралы”, і паказалі відэафільм, зняты ў вёсцы Казацкія Балсуны на Веткаўшчыне.
Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі надрукаваны ў зборніку, які выдадзены Інстытутам мастацтва, этнаграфіі і фальклору НАН Рэспублікі Беларусь.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124