Сцяжынкаю радка

  • 1437
  • 08:40
  • 20.07.2009
Поделиться
Вясною гэтага года сваім першым паэтычным зборнікам парадавала нас 15-гадовая паэтэса, гамяльчанка Марыя Маліноўская. І адразу здзівіла сваёй назвай — “Луны Печали”.
Кніга складаецца з трох частак: “Со — впадение”, “На расставание”, “На встречу”. Некаму яна можа нагадаць нават вершаваны раман… Пра што пісаць юнаму дзяўчо ў свае 15? Вядома ж, пра каханне. І пра паэзію.
Из этих строк бил свет, лишая зренья.
Из них сочился сидр, и в то же время
В их омутах отслаивались лица,
Текли, как пот, слова по лбу страницы.
Гэта і замілаванне светам, і трывога за яго існаванне:
На небе мечется во сне
продрогший звездный клир.
И жуткий жидкий свет
на платье застывает.
И вдруг ты шепчешь мне:
— Родная, тот ли это мир,
Который мы с тобой так долго
создавали?..
Гэта і расчараванне:
О тонкости Вашей закончился миф.
Ударился дух мой о черствую землю.
Упал и погиб, так нелепо прожив
Под самым большим
из людских заблуждений.

Але заўсёды гэта свая думка і свая выснова, сваё адкрыццё, калі хочаце. Праўда, праз гэтае сваё дзе-нідзе праступае вядомая нам інтанацыя, напрыклад Цвятаевай. Але ж як арганічна ўплятаецца ў канву аўтарскага верша.
Гэта гаворыць не аб простым перайманні, а, хутчэй, аб пераемнасці пакаленняў, аб літаратурнай повязі, якую мы і называем традыцыяй.
А стих, который посвящаю Вам,
Еще не кончен. Он и остр, как спица,
И нежен, как апрельская трава,
Проросшая сквозь белую страницу.

Між іншым, калі чытаеш ці слухаеш Машу, то на рыфму ўвагі не звяртаеш. Таму што ўражвае ў першую чаргу глыбокі роздум, схаваны між радкоў, а, калі хочаце, і філасофія, уласцівая сталаму чалавеку. Пра такіх людзей гавораць, што іх сам Бог у лоб пацалаваў.

Луны Печали
В мерзнущем пламени глаз разгорается лед…
Я вспоминаю тот год,
Сидя на строчных ступеньках — ступенчатых строчках
Зреюще-жухнущей ночью.
Луны Печали… Рубеж тишины… И в тиши
Кончить бы — за рубежи!
Или начать все сначала… Но я не посмею
Кончить — начать не сумею…
Ты, мне завещавший жить,
Как же я тебя… жалею…

Тут Маша Маліноўская ў дзесяці радках прымяніла амаль ці не ўсе мастацкія сродкі (я ўжо не кажу пра метафары, параўнанні і алегорыю!). Па-першае, злучэнне доўгіх і кароткіх радкоў у спалучэнні са смежнай рыфмай, аб’яднанне дактыля і харэя, якім напісаны два апошнія радкі. Харэй, жаночая рыфма і шматкроп’е робяць лёгкай канцоўку верша.
У чым сакрэт прыцягальнасці? Ды ў тым і сакрэт паэзіі Машы Маліноўскай, што ніякага сакрэту няма. Таму што сапраўднай паэзіі спакон веку ўласціва недасказанасць. А яна ў Машы ёсць, і гэта ўжо прыкмета таленту. І талент гэты “нежен, как апрельская трава”. Давайце здымем абутак, каб не параніць яе сваімі падэшвамі. Ідзем?
Ніна Шклярава, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей