“Зарадзі, Бог, жыта, ды на новае лета!”

  • 2568
  • 00:00
  • 16.05.2009
Поделиться
Мясціны, дзе шануюць і захоўваюць спадчыну, заўсёды цікавыя і незабыўныя. Вёска Пагост, што на Жыткаўшчыне, менавіта такое месца. Цесна звязанае са старадаўнім Туравам сваёй гісторыяй, мінулай і сучаснай культурай. Прадаўжальнікі традыцый Тураўшчыны ў вёсцы — жанчыны фальклорна-этнаграфічнага гурта “Міжрэчча” на чале з Кацярынай Панчэняй — апантанай захавальніцай мясцовых абрадаў. Аднаму з іх — “Юр’еву карагоду” — у 2005 годдзе першаму ў нашай краіне быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў нематэрыяльнай сферы.
Сёлета на свята Юр’е ў Пагосце быў устаноўлены сімвал гэтага абраду — вялізныя драўляныя граблі, на іх трымаецца макет каравая, а зверху ручнік: праз яго ўдзельніцы абраду ідуць у поле і вяртаюцца ў вёску, каб прайсці карагодам са спевамі: “Дзе карагод ходзіць, там Бог жыта родзіць, а дзе не бывае, там жыта лягае”.
У старажытнасці на Юр’е на Тураўшчыне вадзілі быка, ролю якога цяпер выконвае пышны хлеб, які, як і сам абрад, называецца “карагод”. Жанчыны яго пякуць з вечара і ўпрыгожваюць трыма галінкамі пладовага дрэва. На кожнай павінна быць тры парасткі з кветкамі — усяго дзевяць. Столькі месяцаў працягваецца цяжарнасць жанчыны. Гэтым абрадам ушаноўваецца ўрадлівасць зямлі.
Не хацелася развітвацца з гасціннымі пага­шчанцамі. Ці можна адчуць у горадзе такі пах зямлі, шчэбет птушак, прыгажосць навакольных краявідаў? Няхай шчасціць гэтай благаславеннай зямлі, хай будзе яна шчодрай.
Аксана СЯМЁНАВА
Фото Алега белавусава

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей