У фінале — “Сваякі” і “Ялінка”

  • 1354
  • 00:00
  • 31.03.2009
Поделиться
Сем калектываў Гомельшчыны спрабавалі заваяваць сэрцы гледачоў і прыхільнасць прафесійнага журы ў першым паўфінале праекта тэлеканала АНТ “Песні маёй краіны”.
Сапраўды, багатая на таленты гомельская зямля. Выдатны канцэрт у эфіры АНТ у мінулую нядзелю многім тэлегледачам прыйшоўся даспадобы. Нездарма арганізатары праекта назвалі нашу вобласць самай спяваючай у краіне. Выбраць лепшых было няпроста. Журы на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам вырашыла, што найбольш вартыя фінала — “Сваякі” з Мазыра. Найбольшую колькасць жа глядацкіх галасоў набраў народны ансамбль “Ялінка” з Ельска.
Гледачоў АНТ чакае яшчэ 6 паўфінальных канцэртаў з удзелам лепшых аматарскіх калектываў краіны. Пераможцы сустрэнуцца ў сярэдзіне мая ў фінальным шоу. Няма сумнення, што прадстаўнікі Гомельшчыны будуць на вышыні і ў гала-канцэрце.
Ірына ЧАРНАБАЙ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей