Мазыран, якія прыйшлі на чарговую выставу Мікалая Дубровы, чакаў прыемны сюрпрыз. Яны змаглі пазнаёміцца і з новымі работамі мастака, і з паэзіяй яшчэ аднаго свайго земляка — Аляксандра Каляды. Многія карціны суправаджаліся яго вершамі, як аказалася, вельмі сугучнымі з тым, што адлюстравана на палотнах. Творчы тандэм атрымаўся ўдалым. Ці не таму, што, па словах паэта, карціны — гэта вершы ў фарбах, а вершы — жывапіс, выказаны мовай паэзіі.Дуброва не перастае здзіўляць не толькі глыбінёй сваёй творчасці, але і працаздольнасцю. Чарговая выстава — вынік паўтарагадовай працы. Дзесяткі новых палотнаў напісаны пераважна на пленэрах — у Расіі, на Украіне. Увагу ж звяртаюць традыцыйна і тыя, на якіх палескія краявіды, знаёмыя куточкі роднага горада і вёсак Мазыршчыны. Частку экспазіцыі складаюць партрэты выдатных людзей Мазыршчыны, якія праславілі свой край у свеце: Міхаіла Фінберга, Уладзіміра Шантаровіча, Святланы Стацэнка і Ксеніі Сітнік, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана. Адным словам, аўтар у чарговы раз прадэманстраваў багацце і шматграннасць свайго таленту. Таленту, аб якім цяжка расказаць лепей, чым гэта атрымалася ў паэтэсы Галіны Дашкевіч.
Мастацкі почырк у Дубровы
Свой, самабытны, адмысловы.
Яго палітра — ад нябёсаў,
Ад прыпяцкіх бялявых плёсаў.
Бярэ выток яна спаўна
Ад Мазыра-прыгажуна.
Ягоны талент — ад дуброў
З мазырскіх велічных яроў,
Ад Юравіцкай Божай Маці,
Малітвы ў кожнай нашай хаце.
Ад тураўскае таямніцы
І каменскай святой крыніцы,
Буслоў з палёту на прадвесні,
Да слёз шчымлівай роднай песні.
Гатоў ён кожную бярозку
З Бярозаўкі, радзімай вёскі,
Увекавечыць на палотнах.
Яго душа з душой народнай
Пераплялася, як карэнне.
Палескі край — яго натхненне!
Любоў ЛОБАН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


