Згадкі пра радзіму

  • 1823
  • 00:00
  • 21.03.2009
Поделиться
(Урывак)
“…На маёй бацькоўскай хаце ў Бабчыне — пяць чырвоных зорачак: дзед Дзям’ян з жонкай і трое іх дзяцей. Усю гэту сям’ю расстралялі ў Вялікую Айчынную ў сіласных ямах. Дарэчы, другі мой дзед Яўхім (ён яшчэ да вайны друкаваў вершы ў “Гомельскай праўдзе”) якраз знаходзіўся ў хаце, калі немцы прыйшлі распраўляцца з братам. Спыталі і ў яго прозвішча. Назваўся Кірчанкам і пяцігадовую Палінку — дачку Дзям’яна — хацеў забраць з сабой, выратаваць. Дык яна вырвалася, кінулася назад, да бацькоў. Як ні прасіў немцаў, не аддалі…
27 верасня ў Бабчыне прастольнае свята — Узвіжанне, на яго збіраліся ўсе ро­дзічы. Згадваецца, як прыязджаў і дзя­дзя Міша, Дзям’янаў сын з Хойнікаў, былы партызан атрада Каўпака. Чарку возьме — і поўныя вочы слёз: “Цераз мяне іх усіх расстралялі…” Бацька суцяшаў яго.
У маі 1943-га расстралялі ўсе партызанскія сем’і, у тым ліку і сям’ю нашага настаўніка Васіля Адамавіча Зелянкоўскага, гісторыка. Сем зорачак на яго хаце было, самы маленькі з ахвяраў — дзевяцігадовы брат Паўлік… Вяскоўцаў гналі, як статак, пад канвоем, з аўчаркамі. Бабчынцы самі капалі супрацьтанкавы роў, на краі якога іх і расстралялі. Потым перазахавалі якраз там, каля дарогі, што вядзе з Бабчына на Чарнобыль.
Да кожнага Дня Перамогі мы спляталі агромністую гірлянду і неслі ад школы да помніка, які стаіць у лесе за Бабчынам. І ніколі наш настаўнік сваё асабістае не кратаў, настолькі гэта нялёгка было для яго…”
Запісала Тамара КРУЧЭНКА

Ад рэдакцыі. Нашаму земляку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўнаму рэдактару часопіса “Полымя” Міколу Мятліцкаму споўнілася 55. Шчыра віншуем!

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей