Калі сямікласнік гімназіі № 71 г. Гомеля Іван Назараў зачытаў урывак са сваёй работы “Крыніца жыцця”, прысвечанай жыццю і творчасці Івана Сяркова, актавая зала Пакалюбіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна выбухнула апладысментамі. Здорава, што хлопчык зацікавіўся лёсам земляка, неаднаразова прыязджаў у вёску, каб напісаць сваю работу, якая заняла першае месца на Мележаўскіх чытаннях у Савецкім раёне Гомеля. Менавіта для такіх дзяцей і пісаў свае аповесці “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы — хлопцы жывучыя”, “Мы з Санькам у артылерыі” Іван Сяркоў.
80-годдзю дзіцячага пісьменніка была прысвечана літаратурная вечарына, падрыхтаваная калектывам школы, Гомельскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай, літаб’яднаннем “Пралеска”. У ёй прымалі ўдзел удава пісьменніка Любоў Андрэеўна, сыны Андрэй і Іван, члены абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Яго старшыня Уладзімір Гаўрыловіч падкрэсліў: “Сёлетні год для літаратараў Гомельшчыны будзе пазначаны імем Івана Кірэевіча Сяркова. Лепшыя творы на дзіцячую тэматыку зоймуць старонкі альманаха “Гомельшчына літаратурная”.
— У яго была дабрэнная душа. Яна ад зямлі пакалюбіцкай, — сказаў пра свайго былога кіраўніка, галоўнага рэдактара Гомельскай студыі тэлебачання І. К. Сяркова паэт Міхась Болсун. А відэафільм Гомельскай студыі тэлебачання, зроблены ў 1990-м, падараваў некалькі незабыўных хвілін гутаркі з пісьменнікам, які шчыра непакоіўся і за экалогію возера Сецін, і за стан чалавечай душы.
У вянок памяці Івану Сяркову гучалі песні пра яго любімую вёску ў выкананні ансамбля “Вясёлка” мясцовага Дома культуры і іншых вакалістаў, мелодыі школьнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Міколы Крыжэўскага. Старшыня Пакалюбіцкага сельсавета Уладзімір Чэркас і ўсе ўдзельнікі вечарыны рупіліся пра ўвекавечанне памяці Івана Кірэевіча Сяркова адпаведнай дошкай на доме ў Пакалюбічах, адкуль пачынаўся яго шлях у літаратуру.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124