Талент — у спадчыну

  • 1510
  • 00:00
  • 24.12.2008
  • Изяслав КОТЛЯРОВ
Поделиться
Сямейныя дынастыі мастакоў — справа ў апошні час даволі распаўсюджаная.
Але ці заўсёды талент перадаецца ў спадчыну? Пытанне, што называецца,
для роздуму.


І падказана яно наведвальнікам Светлагорскай карціннай галерэі
“Традыцыя” імя Германа Пранішнікава выставай, якая так і назывецца
“Спадчына”.
У экспазіцыі — творы прадстаўнікоў трох пакаленняў сямейнай дынастыі Паповых. Старэйшы з іх — Аляксандр Іванавіч — нарадзіўся ў 1906 годзе. У свой час скончыў Акадэмію мастацтваў у Бухарэсце і вярнуўся ў Бесарабію (зараз Адэская вобласць), дзе жыла сям’я. Але талент гэтага цудоўнага мастака ніколі не быў правінцыяльным. Працаваў Аляксандр Іванавіч Папоў у Ізмаільскім абласным кааператыўным таварыстве мастакоў. Быў і галоўным мастаком мясцовага тэатра, займаўся роспісам і рэстаўрацыяй ікон праваслаўных храмаў. Але перш за ўсё ён быў жывапісцам. Паціна часу не перашкаджае бачыць першаснасць прачулых фарбаў яго шматлікіх нацюрмортаў, жанравых і партрэтных карцін.
Сын Аляксандра Іванавіча — Дзмітрый — у свой час скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і стаў знакамітым скульптарам. Многія яго творы знайшлі прапіску на роднай Гомельшчыне: помнікі фельдмаршалу Івану Паскевічу — у Гомелі, князю Фёдару Паскевічу —
у Добрушы, Івану Мележу —
у Глінішчах Хойніцкага, Андрэю Макаёнку — у Журавічах Рагачоўскага, Івану Шамякіну — у в. Карма Добрушскага раёнаў, народнаму мастаку СССР Яўсею Маісеенку —
у Буда-Кашалёве, мемарыял, прысвечаны памяці ахвяраў Азарыцкага лагера смерці. Ёсць помнікі воінам-вызваліцелям, вучоным, военачальнікам. Скульптурны партрэт маршала Жукава ўражвае псіхалагічнай пранікнёнасцю ў духоўны свет гэтага легендарнага палкаводца. Кожны, хто бачыў у Гомелі помнік Ірыне Паскевіч, мог таксама пераканацца ў лірычных асаблівасцях таленавітага майстэрства скульптара. Светлагорцы маюць магчымасць пабачыць у экспазіцыі некаторыя творы Дзмітрыя Аляксандравіча.
Сын Дзмітрыя, Іван Папоў — жывапісец. Ён можа быць і пранікнёным рэалістам, але часцей за ўсё натхнёна ілюструе свае асацыяцыі ад прачытанага, пачутага, ад падзей, аддаленых ад нас і нават блізкіх па часе. Амаль заўсёды маляўнічыя фантазіі маюць не толькі канкрэтны, але і філасофскі падтэкст.
Нават назвы твораў сцвяр-джаюць інтэлектуальную асацыятыўнасць мастацкіх пошукаў Івана Папова. Дададзім толькі: пошукаў і знаходак, бо большасць карцін радуе лаканічнасцю кампазіцый і разнастайнасцю адухоўленага каларыту.
 Увогуле, выстава пацвердзіла, што кожны з яе ўдзельнікаў не толькі атрымаў талент у спадчыну, але і здолеў надаць яму асабістыя адметнасці.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей