Шчыры зямляцкі дзякуй

  • 1743
  • 00:00
  • 04.12.2008
Поделиться
Зусім нядаўна выставай “Мой край” у Добрушскім краязнаўчым музеі адкрылася імянная карцінная галерэя У. І. Пракапцова. Уладзімір Іванавіч — вядомы мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Добруша.
За апошні час ён падараваў землякам больш за 60 карцін з уласнай калекцыі. Сярод іх работы самога Уладзіміра Іванавіча, яго сына, вядомых беларускіх мастакоў. Яны і сталі асновай мастацкага фонду імянной галерэі.
А ў мінулы аўторак Добрушскі краязнаўчы музей зноў стаў цэнтрам адметнай падзеі — тут адкрылася выстава “Свет дзяцінства ў рускім жывапісе XIX — пачатку XX  стагоддзяў”. На ёй прадстаўлены работы вядомых мастакоў М. А. Касаткіна, І. М. Крамскога, У. Я. Макоўскага і іншых (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).
Пры адкрыцці выставы старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон зазначыў: “Тое, што робіць для духоўнага адраджэння і культурнага жыцця Добруша, раёна і Гомельшчыны  Уладзімір Іванавіч Пракапцоў — неацэнны падарунак землякам. Вялікі дзякуй за гэта”.
Шчырыя словы ўдзячнасці Уладзіміру Іванавічу выказалі таксама старшыня Добрушскага райвыканкама В. Ф. Мохарава, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Л. В. Барабанаў, ветэраны і юныя жыхары райцэнтра.
У сваю чаргу У. І. Пракапцоў падзяліўся планамі на будучае:
— У Добрушы мы і далей мяркуем наладжваць экспазіцыі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, калектыўныя і персанальныя выставы беларускіх мастакоў. Плануем правесці мядовы і яблычны фестывалі, іншыя цікавыя мерапрыемствы. Адным словам, пастараемся зрабіць усё магчымае для таго, каб дабрушане пастаянна знаходзіліся ў цэнтры адметных культурных падзей рэспублікі.
Мікалай НОВІК

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей