Народны калектыў песні, музыкі і танца “Спадчына” Кармянскага раённага Дома культуры праз некалькі месяцаў будзе адзначаць сваё 20-годдзе. Узрост, па сутнасці, зусім малады, як, дарэчы, і ўдзельнікаў творчага калектыву. Любоў да песеннай і музычнай спадчыны Кармяншчыны, вялікае жаданне данесці яе да сённяшніх слухачоў аб’яднала розных людзей — педагогаў, вучняў старэйшых класаў школ райцэнтра, супрацоўнікаў арганізацый і ўстаноў Кармы. Ужо праз тры гады пасля стварэння “Спадчыне” было прысвоена званне народнага калектыву. Не злічыць і гастрольных паездак кармянскіх самадзейных артыстаў — яны былі ўдзельнікамі праграмы Генадзя Завалокіна “Іграй, гармонік”, выступалі ў Бранску на фестывалі “На зямлі Баяна”, у Бабруйску, Чачэрску і шмат якіх яшчэ гарадах Беларусі. На наступны год артысты атрымалі запрашэнне ўдзельнічаць у міжнародным фестывалі ў горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці. Мастацкі кіраўнік “Спадчыны” Людміла Саломіна, канцэртмайстар Ігар Затрымайлаў і хормайстар Святлана Барысенка ўпэўнены — усе 27 удзельнікаў народнага калектыву прыкладуць шмат намаганняў, каб і на гэтым прэстыжным песенна-музычным форуме прадэманстраваць, на што здольныя кармянцы!Мікалай Бяльковіч
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


