Зелена Гура ўспрыняла “Ялінку” на ўра!

  • 1492
  • 00:00
  • 11.10.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
Заўтра — Дзень работнікаў культуры

Няма,  бадай, такой сцэнічнай пляцоўкі на Палессі, дзе б не выступалі ўдзельнікі народнага ансамбля “Ялінка” ельскага гарадскога Дома культуры. Шмат гадоў дорыць жыхарам вобласці і рэспублікі радасць су-стрэч з любімымі песнямі гэты таленавіты мастацкі калектыў.
І ўсё ж, успамінаюць артысты, не на жарт былі ўзрушаны, калі атрымалі запрашэнне на XXIII Міжнародны фальклорны фестываль, які праводзіцца штогод у польскім горадзе Зелена Гура. А было ад чаго хвалявацца — удзел у фестывалі бралі мастацкія калектывы з васьмі краін свету. Арменія, Малдова, Мексіка, Кіпр, Украіна, Польшча, Боснія і Герцагавіна — ад кожнай з іх на сцэну амфітэатра выходзіў толькі адзін калектыў. Пачэснае права прадстаўляць Беларусь было даверана ельскай “Ялінцы”.
І палешукі не падвялі! Яны атрымалі бронзавую статуэтку “Сусветная сцэна” за прапаганду палескага фальклору, стылізацыю беларускай сцэны і высокае вакальнае майстэрства.
Як паведаміла мастацкі кіраўнік ансамбля Таццяна Неўмяржыцкая, выступленне на польскай сцэне будзе мець працяг — плануецца, што ў хуткім часе ў Ельск прыедзе генеральны дырэктар зеленагурскага фестывалю Г. Новак, каб зрабіць асабісты прагляд дзіцячых мастацкіх калектываў. Бо ў наступным годзе ў горадзе Зелена Гура адбудзецца дзіцячы фальклорны фестываль. Так што пашанцуе выступіць на ім і юным жыхарам Ельска.
Што ж датычыцца “Ялінкі”, то калектыў атрымаў запрашэнне на ўдзел у фестывалі ў Нідэрландах.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей