Адрэзаць лішняе — і атрымаецца прыгожая рэч!

  • 2346
  • 00:00
  • 20.09.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
У даўнія часы выразаныя з дрэва хатнія рэчы і прылады, мастацкія ўпрыгожванні дамоў у вёсках былі вельмі запатрабаванымi. І не было хаты, дзе б не карысталіся драўлянымі лыжкамі, міскамі, а вокны не аздаблялі адмысловымi шалёўкамi.
У нашы дні інтарэс да прыгожых вырабаў з дрэва таксама вялікі. Дастаткова прайсціся па парках і скверах, каб пераканацца, як зайцы, вавёркі, мядзведзі ды іншыя казачныя персанажы ўтульна “адчуваюць” сябе ў гарадскім асяроддзі.
Разьбой па дрэве захапляюцца сотні людзей рознага ўзросту. Для адных гэта справа выключна для душы, іншыя ж выбралі яе прафесіяй. Вось і Аляксей Гапоненка, што на здымку, зараз набывае спецыяльнасць разьбяра ў Гомельскім каледжы мастацкіх промыслаў, умее ўжо вырабляць, напрыклад, лыжкі, посуд. “Гэта вельмі проста, — загадкава ўсміхаецца юнак, — бяром кавалак дрэва і адразаем усё лішняе…”
Мікалай Бяльковіч

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей