На парозе — восень. А гэта час дажынак, вясельная пара. На Гомельшчыне спаконвечна да шлюбу рыхтаваліся загадзя, прадумваючы ўсе дэталі свята, сімволіку вяселля, бо ў ёй яшчэ продкамі нашымі закладзены глыбокі сэнс. І калі вы маеце намер у хуткім часе выдаваць замуж дачку ці жаніць сына, раім звярнуць увагу на кнігу “Сімволіка беларускага традыцыйнага вяселля” кандыдата філалагічных навук Вольгі Ізотавай. Гэта навуковая манаграфія шчодра аздобленая канкрэтнымі рытуаламі і песнямі, вясельнымі традыцыямі народнай культуры. Лічы, на кожнай старонцы кнігі ёсць цудоўная падказка і як сустракаць маладых, і ў чым павінны быць яны прыбраны, і якія стравы падаваць на стол. Справа ў тым, што аўтар прыводзіць вельмі шмат прыкладаў вясельных традыцый з розных вёсак Гомельшчыны.
Напрыклад, у нас на Палессі ў пачатку 20-га стагоддзя ўсе вясельныя абрадавыя дзеянні выконваліся тройчы, каб была тройца: муж, жонка, дзеці. У вёсцы Рудзянец Буда-Кашалёўскага раёна, калі ад’язджалі да жаніха, здымалі ікону і не дай Бог хто-небудзь пойдзе паўз тую сцяну, на якой яна вісела. Гэта прыкмета на тое, што маладая вернецца ў дом бацькоў.
А сваточкі, а любыя,
просім вас,
Каб не было
нашай Манечцы
крыўдна ў вас.
Вы яе малоць,
таўчы не застаўляйце,
А вы яе к нам у госцейкі
пускайце…
Так спявалі ў Акцябрскім раёне на заручынах. А ў вёсцы Савічы Брагінскага раёна знакам згоды на шлюб лічылася, што маладая пасля запальвання свечкі рэжа пірог.
“Вада ў народных уяўленнях выступае як сінонім хуткасці, — падкрэслівае Вольга Ізотава. — На Гомельшчыне (Веткаўскі раён) існавала прыкмета: “Калі хто хры-шчонай вады нап’ецца, хутка (да паста) абвянчаецца”.
Каб была шчаслівай доля ў замужжы, маладая павінна ўволю наплакацца на вяселлі. “Калі дзеўка ідзе замуж не плача, то замужам паскача (пагаруе — аўт.) — кажуць у Лельчыцкім раёне. Цікава, што ў Шарсціне на Веткаўшчыне “на другі дзень вяселля да маладога нечакана падносілі на стуле цешчу, ён павінен быў аддзякаваць яе за жонку: абуць на ногі туфлі і павязаць хустачку”. А вось у пасёлку Чырвоны Пахар Хойніцкага раёна зяць мыў ногі… цешчы перад тым, як яго ўласная маці дарыла свацці новы абутак. Гэты падарунак сімвалізуе ўдзячнасць маладога за выхаванне любай.
У вёсцы Кругавец Добрушскага раёна нявеста павінна была разуць жаніха. Гэта адбывалася ў клеці. “У свой бот жаніх клаў грошы, якія нявеста забірала сабе. Лічылася, што гэтыя грошы спрыяюць замаўленню багацця і дабрабыту”, — зазначае аўтар кнігі “Сімволіка беларускага традыцыйнага вяселля”.
Яе хочацца цытаваць і цытаваць, бо тут шмат цікавых прыкладаў і па сучаснаму вяселлю, друкуюцца вынікі розных апытанняў, праведзеных як сярод сяльчан, так і гараджан. “65,2% апытаных сельскіх жыхароў адзначаюць, што на сучасным застоллі можна пачуць традыцыйныя дасціпныя жарты, 54,2% — прыпеўкі, 52,3% — традыцыйныя тосты, 42,8% — традыцыйныя зычанні, якія, на думку інфарматараў, садзейнічаюць умацаванню маладой сям’і, яе дабрабыту. Значная колькасць зычанняў накіравана на прадуцыраванне плоднасці: “Дару вас “белачкамі”, каб былі з дзевачкамі”, “Дару вас “зайчыкамі”, каб былі з хлопчыкамі”, “Жадаю, каб у вас было столькі дачушак, колькі ў хаце падушак, столькі сынкоў, колькі ў сценах сучкоў”; добрай долі: “Жадаю маладым шчасця і долі, і век доўгі, і розум добры”; спору ў працы: “Дарую боты, каб малады быў удалы да любой работы”.
Застаецца сказаць, што гэта манаграфія выдадзена пры фінансавай падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, а ў ліку рэцэнзентаў выдання — навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны, доктары філалагічных навук, прафесары Ула-дзімір Коваль і Валянціна Новак.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124