У гэтым годзе Юравічы (Калінкавіцкі раён), як і ў папярэднія гады, выдалі цікавыя знаходкі, што праліваюць святло на малавядомыя старонкі гісторыі Гомельшчыны, а менавіта на ўзнікненне і фарміраванне былога Юравіцкага касцёла і калегіума езуітаў, цяпер — праваслаўнага манастыра ў гонар Ражаства Прасвятой Багародзіцы.Ужо трэці год у час летніх канікулаў некалькі дзесяткаў студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту — будучых архітэктараў, удзельнікаў студэнцкага навуковага таварыства па вывучэнню гісторыі архітэктуры, ездзілі ў якасці валанцёраў на аднаўленне і археалагічнае даследванне Юравічаў. Улічваючы што Юравіцкі архітэктурны комплекс — самы яркі помнік барока на тэрыторыі Гомельскай вобласці, важнасць знаёмства з ім для маладых архітэктараў цяжка пераацаніць. Традыцыйна валанцёры з Гомеля аказвалі пасільную дапамогу юравіцкім манахам у аднаўленні манастырскага будынка, а таксама археолагам з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пікантнасць сітуацыі ў тым, што, нягледзячы на старажытнасць Юравічаў, ужо другі год самыя цікавыя знаходкі летняга археалагічнага сезона трапляюць менавіта ў рукі студэнтаў-архітэктараў. У мінулым годзе гэта былі кавалкі двух слуцкіх паясоў — адзіных вядомых на сёння, знойдзеных на тэрыторыі нашай вобласці, у гэтым годзе — месца храма, папярэдніка сучаснага каменнага комплексу.
Яшчэ ў 2006 годзе даследчыца юравіцкай палеалітычнай стаянкі, доктар гістарычных навук
А. Г. Калечыц сутыкнулася з пэўнай гістарычнай загадкай, калі выявіла над вядомай першай стаянкай старажытнага чалавека на Беларусі вялікую колькасць керамікі і пячной пліткі-кафлі больш позняга перыяду — XVII — XVIII стагоддзяў. Яе знаходжанне ў гэтым месцы заставалася незразумелым.
А археолаг Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук А. В. Іоў, які ўжо некалькі гадоў даследуе юравіцкае гарадзішча, улічваючы атрыманыя А. Г. Калечыц матэрыялы, правёў спецыяльнае даследаванне ў гістарычных крыніцах. З польскага Кракава ім была атрымана копія кнігі “Гісторыя абраза Божай Маці Юравіцкай, які знаходзіцца ў касцёле св. Барбары ў Кракаве”, напісаная ксяндзом-езуітам Марцінам Чэрміньскім у 1910 годзе. Паводле звестак гэтай кнігі ў 1673 годзе езуіцкі манах-місіянер Марцін Тыраўскі, выбіраючы месца для пабудовы капліцы для службы ў цудатворнага абраза Божай Маці Юравіцкай, пасля доўгіх блуканняў па лясах і ярах “...забраўся на верх гары... Там застаў руіны нейкага даўняга замка, акружанага валамі; на іх вырашыў выбудаваць капліцу”. У кнізе змяшчалася і гравюра пачатку ХІХ стагоддзяў (на здымку), паводле якой на мысе, дзе ў 2006 годзе А. Г. Калечыц знайшла кераміку і пячную кафлю XVII — XVIII стагоддзяў размяшчаўся... невялікі драўляны храм.
Улічваючы, што мыс гарадзішча ўзвышаецца над усёй сучаснай вёскай і відавочна дамінуе над наваколлем (адпаведна на ім магла размяшчацца баявая вежа старажытнага замка), а таксама з мэтай праверыць версію размяшчэння ў дадзеным месцы першапачатковай юравіцкай капліцы, археолагамі быў закладзены раскоп. У яго, акрамя керамікі канца Х — пачатку ХІ стагоддзяў, патрапілі развалы ад старажытнай печы з кавалкамі пячной кафлі другой паловы — канца XVII стагоддзяў, упрыгожаныя езуіцкімі сімваламі і манаграмамі. Такім чынам, археалагічныя знаходкі адназначна пацвердзілі агучаную даследчыкамі версію — менавіта на гэтым, самым высокім месцы Юравічаў, у 1673 годзе манах-езуіт Марцін Тыраўскі размясціў капліцу для службы ў цудатворнага абраза Божай Маці Юравіцкай, ад якой, уласна, і пачаўся сучасны Юравіцкі манастыр — яркая з’ява ў архітэктурнай спадчыне Гомельшчыны.
Там жа, на глыбіні каля 1,5 метра, былі знойдзены жалезныя цвікі, скобы і кавалкі ад некалькіх прыгожых шкляных кубкаў (магчыма рытуальных?) канца XVII — пачатку ХVIII стагоддзяў, два з якіх атрымалася амаль цалкам аднавіць. Шкло гэтага часу і такой захаванасці нават у раскопках гарадоў не часта трапляецца, таму важнасць гэтых знаходак для Юравічаў цяжка пераацаніць.
Такім чынам, на сакральнай (і трэба меркаваць — турыстычнай) карце Юравічаў з’явіўся яшчэ адзін аб’ект, варты асаблівай увагі. Улічваючы, што паводле сучаснага архітэктурнага праекта на гэтым месцы мяркуецца размясціць назіральную пляцоўку, важным яе элементам можа стаць мемарыяльны крыж, макет капліцы ці іншы варыянт памятнага знака, які б сведчыў пра ўнікальнасць дадзенага месца. І хочацца спадзявацца, што ў будучым гістарычныя і архіўныя даследаванні змогуць расказаць нам значна больш пра асаблівасці архітэктуры малавядомага юравіцкага храма канца XVII стагоддзя.
Яўген Малікаў, гісторык
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


