У хатку да прадзеда…

  • 2102
  • 00:00
  • 26.07.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться


Народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ свайму знакамітаму твору пра жыццё палешукоў нездарма даў назву “Людзі на балоце”. Бо і сапраўды ў тыя далёкія часы жылі палешукі ў акружэнні непраходных балот. І нават хаты ставілі на высокія дубовыя падпоркі, каб не залівала іх вада падчас паводак.
Менавіта такую пабудову можна зараз убачыць у цэнтры вёскі Глінішча Хойніцкага раёна — малой радзіме Івана Мележа. Этнаграфічны музей пад адкрытым небам так і называецца “Сядзіба глінішчанскага селяніна”. Кожны, хто наведвае мележаўскія мясціны, з цікавасцю знаёміцца з прадметамі побыту палешукоў, што жылі тут у мінулыя стагоддзі.
Вывучаюць з задавальненнем гісторыю роднай вёскі з малога ўзросту і выхаванцы Глінішчанскай школы-сада, якія штодзень бавяць вольны час ля сядзібы свайго
продка-селяніна.
Мікалай Бяльковіч

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей