Тры буслы, над імі сокал — сімвал Златавуста

  • 2820
  • 00:00
  • 22.05.2008
Поделиться
Члены таварыства Кірылы Тураўскага па традыцыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дню святара ў Тураве.
Сярод святочных падзей было і ўсталяванне закладнога крыжа на мяркуемым месцы будаўніцтва кафедральнага сабора на тураўскай плошчы.
— У гэтым годзе жыхары і госці Турава сталі сведкамі незвычайнага відовішча, — расказаў член праўлення таварыства Аляксандр Паўлоўскі. — У небе над капліцай, якая знаходзіцца на Барысаглебскіх могілках, луналі тры буслы, а над імі кружыў сокал. Многія ўспрынялі гэтую з’яву як сімвалічную, нездарма ж у “Слове пра паход Ігаравы” вешчы баян сокалам уздымаецца пад нябёсамі. Адразу ж нарадзіліся такія паэтычныя радкі: “Тры буслы, над імі сокал — сімвал Златавуста, бо ўзыходзіць зерне веры на Палессі густа”.
У святочных мерапрыемствах у Тураве прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка.
І. ЧАРНАБАЙ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей