Звонкія галасы Палесся

  • 1947
  • 00:00
  • 20.05.2008
Поделиться
Добрай завядзёнкай для творчых людзей Гомельшчыны стаў абласны літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага, аб’яўлены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў. Сёлетні праходзіў у два этапы. Пісьменнікі прадстаўлялі на конкурс кнігі, выдадзеныя ў 2007 годзе, а аўтары, якія не з’яўляюцца членамі аб’яднання, — творы ў намінацыях “Паэзія” і “Проза”.
Як паведаміў старшыня аргкамітэта конкурсу, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, 10 кніг прадставілі пісьменнікі рэгіёна на суд прафесійнага журы пад старшынствам першага сакратара Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Праўдзіна і сакратара Георгія Марчука. Улічваючы, што ў намінацыі “Проза” была заяўлена толькі адна кніга, пераможцу не вызначалі. А ў намінацыі “Паэзія” першае месца прысуджана міжрэгіянальнаму паэтычнаму зборніку “Ад берагоў Дзясны да Сожа” (аўтары — журналістка і паэтэса Лілія Бандарэвіч-Чарненка з райцэнтра Прылукі Чарнігаўскай вобласці і Тамара Кручэнка з Гомеля). Другое месца па-дзялілі мазырскі паэт Аляксандр Каляда (кніга “На ладони судьбы”) і гамяльчанін Алег Ананьеў (книга “Исповедальный окоем”).
76 паэтычных і празаічных твораў было прадстаўлена аўтарамі, якія не з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Як зазначыла старшыня журы паэтэса Алена Мацвіенка, няпроста было вызначыць пераможцаў, бо ўзровень твораў значна вырас ды і тэматыка пашырылася. Перамаглі найбольш цікавыя. Першае месца ў намінацыі “Паэзія” ў радыёжурналіста Таццяны Нілавай з Гомеля, а другое — у фельчара Надзеі Сігай
з г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна.
Лепшым у намінацыі “Проза” прызнана апавяданне “На берагах старажытнай ракі” Яўгена Семянкова, дырэктара музея з г. п. Карма, а другое месца заняла ўжо знаёмая па ўдзелу ў мінулагоднім конкурсе імя Кірылы Тураўскага Вольга Качубей з вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна (апавяданне “Сонечны праменьчык і дзяўчынка”).
Творы-пераможцы будуць надрукаваны ў чарговым калектыўным зборніку “Крыніцы” абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Застаецца нагадаць, што да 1 верасня працягваюцца творчыя конкурсы для дзяцей і юнацтва: празаічны — прысвечаны 70-годдзю Гомельскай вобласці,
і паэтычны, прымеркаваны да 70-годдзя вядомага паэта-земляка Анатоля Грачанікава.

Т. ПАЎЛАВА


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей