З гэтай іконай было звязана вельмі шмат цудаў, аб якіх відавочцы сведчылі нават пад прысягай. Яе шануюць і праваслаўныя, і каталікі.
Летам гэтага года студэнты-архітэктары БелДУТа ўжо трэці год будуць удзельнічаць у якасці валанцёраў у добраўпарадкаванні і археалагічных даследваннях Юравіцкага манастыра — былога езуіцкага калегіума, пабудаванага ў першай палове ХVIII стагоддзя ў стылі позняга барока. За гэты час было зроблена шмат цікавых і ўнікальных знаходак, аб якіх паведамляла і наша газета.
У час вывучэння кляштара высветлілася важная асаблівасць для разумення самой сутнасці Юравічаў: увесь унікальны архітэктурны комплекс быў пабудаваны манахамі-езуітамі выключна для ўтрымання галоўнай святыні — цудатворнай юравіцкай іконы Божай Маці.
Гэты абраз аднолькава шанавалі вернікі абедзвюх хрысціянскіх канфесій: ён знаходзіўся ў каталіцкім храме, а ў хросны ход да яго хадзілі ў тым ліку праваслаўныя манахі з кіеўскай Лаўры. Па свайму сюжэту ікона адносіцца да так званага тыпу “Божая Маці Адзігітрыя” і была напісана, як мяркуюць мастацтвазнаўцы, у першай палове ХVII стагоддзя на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У мастацкім плане яна выканана паводле праваслаўных традыцый, але пад моцным барочным уплывам, правадніком якога было каталіцтва. Улічваючы этна-канфесійную спецыфіку ў пачатку ХVII стагоддзя, уяўляецца, што стварэнне такога абраза магло ажыццяўляцца ў адным з буйных культурных праваслаўных брацкіх цэнтраў на ўсходзе Рэчы Паспалітай (Вільня, Магілёў, Орша, Кіеў). На сёння найбольш верагодным месцам паходжання абраза падаецца Львоў — горад з моцнымі традыцыямі каталіцкай, праваслаўнай і ўніяцкай культур. З Заходняй Украіны, дарэчы, ён і патрапіў у 1673 годзе ў Юравічы.
Першыя ўказанні на існаванне гэтай іконы адносяцца да першай паловы ХVII стагоддзя — абраз з выявай Божай Маці належаў кароннаму гетману войск Рэчы Паспалітай, кракаўскаму кашталяну Станіславу Канецпольскаму (жыў у 1591 — 1646 гады) і, як лічыцца, суправаджаў яго ў паходах на Маскву і на казакаў. Якім чынам ікона з’явілася ў гетмана, невядома.
У 1630-я гады на Украіне ўспыхнула чарговае паўстанне казакаў на чале з Б. Хмяльніцкім, не задаволеных рэлігійным і феадальным прыгнётам. Казакі абрушылі свой гнеў на каталікоў, у тым ліку манахаў, і шляхту як польскага, так і мясцовага паходжання. Шляхецкія сем’і беглі на захад, і, спрабуючы ўратаваць сваю маёмасць, часта перадавалі яе на захоўванне манахам каталіцкіх ордэнаў. Каронны гетман разам з асабістымі рэчамі перадаў львоўскім езуітам абраз Маці Божай. Праз некаторы час, перабіраючы для прасушвання рэчы Канецпольскага, манахі знайшлі гэтую ікону. Як сведчаць гістарычныя апісанні, адзін з манахаў паставіў абраз у сваёй келлі і пачаў маліцца. Тое ж зрабілі і іншыя манахі, у тым ліку адзін смяротна хворы. Як толькі ён памаліўся, адразу ачуняў.
З таго часу пагалоска аб цудатворным абразе пайшла па ўсёй Рэчы Паспалітай. Малады манах-езуіт Марцін Тыраўскі разам з ім пачаў ездзіць па Палессі з місіянерскай дзейнасцю. Адносіны казакаў да езуіцкіх манахаў былі вельмі адмоўныя (за перыяд з 1648 па 1665 гады імі было забіта 39 манахаў), але ў час сваіх падарожжаў ксёндз Марцін некалькі разоў уратоўваўся ад непазбежнай смерці, лічачы гэта таксама праявай заступніцтва Божай Маці. У 1673 годзе Тыраўскі прыехаў у Юравічы, дзе заснаваў місію для службы каля цудатворнага абраза. Па легендзе Божая Маці сама выбрала месца свайго знаходжання, калі спыніла воз, на якім ехаў манах Марцін з іконай.
на іконе была размешчана срэбная карона, што ускосна сведчыць аб малавядомым, але важным моманце — магчыма, юравіцкая ікона Божай Маці была каранавана. Улічваючы, што ў свеце менш трох дзесяткаў каранаваных ікон, гэтая акалічнасць можа аказацца проста фантастычнай для Юравічаў.
Расказаць пра ўсё ў межах газетнага артыкула няма мажлівасці. Але дастаткова ўзгадаць толькі той факт, што ксёндз-суперыёр Францішак Колерт апісаў іх і ў 1755 годзе выдаў асобнай кнігай пры дапамозе мазырскага шляхціча Багуслава Аскеркі ў нясвіжскай друкарні Радзівілаў. Кніга была напісана на польскай мове і мела назву “Крыніц цудоўных ласк Марыі з Юравіцкіх гор вынікаючы, на гонар яснавяльможнага ягомасці пана Багуслава Аскеркі кашталяна навагрудскага, руплівым пяром манаха Ордэна Ісуса Францішка Колерта гэтая кніга напісаная і друкарскім спосабам ціснёная года панскага нараджэння 1755”.
Можна сабе ўявіць значэнне юравіцкага абразу ў жыцці мясцовага насельніцтва, калі ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя дзеля апісання яго цудаў (“ласк”) выдаецца цэлая кніга. Відаць, сапраўды былі важныя прычыны для такой падзеі. Той факт, што на іконе была размешчана срэбная карона, ускосна сведчыць аб малавядомым, але важным моманце — магчыма, юравіцкая ікона Божай Маці была каранавана. Улічваючы, што ў свеце менш трох дзесяткаў каранаваных ікон, гэтая акалічнасць можа аказацца проста фантастычнай для Юравічаў. Хаця цалкам верагодна, што размяшчэнне срэбнай кароны на юравіцкім абразе Божай Маці было проста праявай павышанага шанавання.
П ершапачаткова для іконы была збудавана драўляная капліца, пазней — каменны касцёл, у які яна была ўрачыста перанесена 5 верасня 1758 года пры вялікай колькасці мясцовых жыхароў і шляхты. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання К. Каліноўскага з мэтай спынення “польского и западного влияния” царскія ўлады выслалі ў Сібір тысячы жыхароў Беларусі і пазакрывалі шмат каталіцкіх храмаў. Восенню 1864 года юравіцкі кляштар адабралі ў каталікоў і перадалі яго праваслаўным.
Калі стала вядома пра непазбежнае закрыццё каталіцкага прыходу ў Юравічах, мясцовая шляхцянка Габрыэла Горват, жонка маршалка (“предводителя дворянства”) Рэчыцкага павета, тайна вывезла цудатворную ікону з Юравічаў. Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы таму, што яшчэ ў 1855 годзе мясцовая мастачка Ядзвіга Кінівічаўна зрабіла для ўласных патрэб добрую копію святога абраза, якой і быў заменены арыгінал. На копію былі таксама змешчаны і срэбныя пазалочаныя шата (аправа) і карона цудатворнай іконы, а таксама ўсе ахвяраванні. У 1885 годзе, незадоўга да сваёй смерці, пані Горват адвезла цудатворны абраз у Кракаў і перадала на захоўванне манахам-езуітам кракаўскага калегіума ў касцёл святой Барбары, дзе ён знаходзіцца і дагэтуль.
Увесь далейшы лёс храма ў ХХ стагоддзі — яго закрыццё, разрабаванне і разбурэнне ў савецкія часы — яскрава засведчаць, што толькі дзякуючы смеламу і неардынарнаму ўчынку Габрыэлы Горват цудатворная ікона перажыла панаванне ваяўнічага атэізму і захавалася да нашага часу (праўда, не ў Юравічах, а ў польскім Кракаве). У гэтым учынку відавочна рэалізаваўся промысел Божы і не выклікае сумненняў, што менавіта сама юравіцкая ікона Божай Маці паспрыяла такому свайму ўратаванню.
С ёння, на пачатку XXI стагоддзя, аднаўляецца комплекс збудаванняў былога езуіцкага кляштара ў Юравічах — цяпер тут размешчаны праваслаўны манастыр у імя Раства Багародзіцы. Але, нягледзячы на рэстаўрацыю архітэктуры храма, яго знешняй формы, самага галоўнага — таго, што з’яўляецца ягоным стрыжнем, сэрцам, у ім няма. Няма цудатворнай юравіцкай іконы Божай Маці, дзеля якой і было ў свой час узведзена гэтае цудоўнае архітэктурнае збудаванне. А, як вядома, дзе няма сэрца — там няма і душы. Урачыста перанесеная два гады таму ў Юравічы ікона, якую лічаць найстарэйшым спіскам цудатворнага юравіцкага абраза Божай Маці, — толькі копія.
З аканамерна паўстае пытанне аб вяртанні на Беларусь, у Юравічы, старажытнай хрысціянскай святыні. І вось тут узнікаюць праблемы. Шчыра кажучы, не ведаю, каб пытанне вяртання юравіцкай іконы рэальна некага цікавіла, інакш ужо даўно былі б зроблены адпаведныя захады. Палякі, між іншым, гадоў десяць таму падаравалі Юравіцкаму манастыру мазаічную копію цудатворнага абраза, якая зараз размешчана над уваходам у храм. Таксама трэба адзначыць, што ў алтары мазырскага касцёла святога Міхаіла знаходзіцца дакладная копія юравіцкага абраза, прывезеная з Кракава. Як і трыста гадоў таму, юравіцкую ікону шануюць і праваслаўныя, і каталікі.
Ёсць інфармацыя (на жаль, навукова не правераная), што Габрыэла Горват перадала цудатворную ікону ў кракаўскі касцёл святой Барбары з пэўнымі ўмовамі. Па адной версіі, “абраз будзе вернуты ў некалі адноўлены і адбудаваны Юравіцкі касцёл...”. Па другой версіі, “абраз будзе адданы Юравіцкаму касцёлу, калі той будзе вернуты да каталіцкага культу”. Існуюць таксама і іншыя варыянты. З прыведзеных прыкладаў вынікае, што за апошніх гадоў сто ніхто рэальна не чытаў таго тэстаменту пані Горват, і ў прынцыпе, невядома, ці існуе ён увогуле. А без ведання зместу любыя размовы пра перспектывы вяртання цудатворнай іконы ў юравіцкі храм з’яўляюцца пустымі гукамі. Тэарэтычна, у выпадку існавання тэстаменту і пералічаных у ім умоў, іх афіцыйнае агучванне дае магчымасць распачынаць карэктную і прадметную размову з польскімі каталіцкімі ўладамі аб умовах і магчымасці вяртання іконы ў Юравічы. Але трэба прызнаць, што працэс гэты надзвычай складаны, зойме відавочна некалькі гадоў і няма гарантыі, што абраз урэшце рэшт будзе вернуты.
Такім чынам, рэстаўрацыя архітэктурнага аблічча юравіцкага храма — толькі пачатак складанага шляху. І галоўнае месца ў гэтым працэсе займае цудатворны юравіцкі абраз Божай Маці — нябеснай заступніцы беларускага Палесся. Яго вяртанне бясспрэчна паспрыяла б аднаўленню духоўнасці, хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцяў на Гомельшчыне і ўсім Палессі, а таксама стала б яркім прыкладам мірнага суіснавання, дыялогу культур і хрысціян абодвух абрадаў ў сучасным свеце.
Аб ходзе развіцця падзей першымі, будзем меркаваць, даведаюцца чытачы “Гомельскай праўды”.
Яўген МАЛІКАЎ,
гісторык

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124