Сонечныя цуды з саломкі Палесся

  • 1763
  • 00:00
  • 01.04.2008
Поделиться
Гледзячы на такую прыгажосць, нельга не зачаравацца! Згадваеш, што менавіта палеская зямля шчодрая і на ўраджаі хлебнай нівы, і на таленавітых майстроў, здольных з сонечных сцяблінак стварыць такія непаўторныя вырабы.
Шкатулкі, дэкаратыўныя букеты для офісаў, саламяныя скрыпкі і балалайкі — што толькі не прывезлі ў расійскую сталіцу прадстаўнікі Хойніцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў!
У час кірмашу ў Паўднёва-Заходняй акрузе Масквы хайнікчане сваімі саламянымі цудамі замацавалі кантакты са шматлікімі прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі мастацкіх салонаў. Вярнуліся на ра-
дзіму з пакетамі прапаноў і канкрэтных заказаў. Ёсць дамова, што надалей будзе развівацца супрацоўніцтва з некаторымі суб’ектамі гаспадарання расійскай сталіцы.
"ГП"

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей