Маладзёжны гуляе ў сям’ю

  • 1967
  • 00:00
  • 25.03.2008
  • Лилия ВЕЛИЧКО
Поделиться
У Гомельскім маладзёжным эксперыментальным тэатры зараз працуюць над новым спектаклем “Гуляем дружную сям’ю” па аднайменнаму твору французскага драматурга Марка Камалецці, аўтара многіх п’ес традыцыйнага для Францыі жанра — камедыі становішчаў.
Прэм’ерны спектакль — апавяданне аб жыцці маладых мужа і жонкі, якія, нягледзячы на шлюб, працягваюць жыць халасцяцкім жыццём. А яшчэ спектакль аб тым, што сваю сям’ю трэба берагчы.
Ролі выконваюць акцёры Андрэй Бардухаеў, Наталля Голубева, Ліза Астрахава. Рэжысёр-пастаноўшчык прэм’еры — мастацтвазнаўца, загадчык кафедры рэжысуры Беларускай акадэміі мастацтваў Рыгор Баравік. Ён быў адным з заснавальнікаў маладзёжнага тэатра ў Мінску. Гэта яго другая пастаноўка ў Гомелі. У 2004 годзе ў абласным драматычным тэатры Рыгор Баравік паставіў спектакль “Перапалох” па п’есе Васіля Ткачова. Новы спектакль з’явіцца на падмостках маладзёжнага тэатра напрыканцы месяца.
Лілія ВЯЛІЧКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей