Усе лялькі свету ў госці да нас

  • 1565
  • 00:00
  • 22.03.2008
  • Лилия ВЕЛИЧКО
Поделиться
У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі экспануецца незвычайная выстава “Лялькі польскія. Лялькі свету”.
Экспанаты ў нацыянальных строях не цацкі, а дапаможнікі па вывучэнню традыцый і каштоўныя сувеніры. Дробныя дэталі касцюма, каляровая гама і крой дакладна перадаюць традыцыі таго ці іншага народа, этнічнай групы, мясцовы каларыт. У залах палаца сапраўдныя лялечныя пасланкі з 20 краін свету. Паўтысячы тэкстыльных, сінтэпонавых і керамічных персанажаў, некаторыя нават аб’яднаны ў жанравых сцэнах, якія распавядаюць пра абрады, рамёслы, традыцыі. Усе лялькі аўтарскія. Нават самыя дробныя дэталі іх адзення, вышыўкі зроблены ўручную, захоўваючы аўтэнтычнасць.
Выстава складаецца з дзвюх частак. Першая прадстаўляе польскія лялькі ў нацыянальных і гістарычных строях розных мясцовасцей. Другая прэзентуе персанажы ў адзенні і галаўных уборах іншых краін свету: Індыі, Турцыі, Канады, Японіі, Румыніі, Мексіцы... Няма, на жаль, лялек ў беларускіх нацыянальных касцюмах. Відавочна, не засвоiлі мы, што лялек ў этнічным адзенні і нацыянальных строях турысты прывозяць з падарожжа, каб захаваць на памяць каларыт наведаных краін, а каштуюць яны нятанна...
Усе прадстаўленыя экспанаты былі падораны ўдзельнікамі дзесяці выстаў Міжнароднага біенале рэгіянальных лялек, што праходзілі з 1974 па 2000 гады. Зараз яны з’яўляюцца ўласнасцю Фонду “Цэпелія” — Польскае мастацтва і рукадзелле (Варшава), які арганізуе падобныя выставы з мэтай папулярызацыі фальклору. Падтрымку аказаў і Польскі інстытут у Мінску.
Магчыма, выстава надасць штуршок да таго, каб падобнае мастацтва пачало развівацца і ў нас на Гомельшчыне, а народныя майстры і сапраўдныя аматары фальклору зразумелі, што лялька можа быць справай сур’ёзнай.
Лілія ВЯЛIЧКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей