Загадка Гусоўскага чакала свайго часу: вялікі беларускі паэт эпохі Адраджэння нарадзіўся ў Буда-Кашалёўскім раёне!

У загаловак гэтага артыкула вынесены словы Віктара Дарашкевіча — выдатнага вучонага, аднаго з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Мікалая Гусоўскага. У 1977 годзе ён напісаў навуковы артыкул, дзе прывёў шматлікія аргументы на карысць беларускага паходжання аўтара “Песні пра зубра”, прычым лічыў яго сваім земляком — выхадцам з Гродзеншчыны. Праўда, пры гэтым таленавіты вучоны прызнаваў, што паселішчаў, мясцін, рэчак пад назваю Усава, Гусаў, Уса на Беларусі і ў Літве нямала. Праз трыццаць гадоў валожынскі краязнавец Георгій Каржанеўскі правёў сваё ўласнае даследаванне, у выніку якога прыйшоў да высновы, што найбольш верагоднае месца нараджэння паэта — мястэчка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці (Гусава або Уса), якое злілося з вёскай Каралеўшчынай.
І мкненне даследчыкаў зрабіць Мікалая Гусоўскага сваім земляком няцяжка зразумець. Хто яшчэ з пісьменнікаў XVI стагоддзя пакідае такі глыбокі след у душы?
Ветрана стала, і яхканне гончых з-пад ветру —
Быццам дзесь побач. О, колькі страсцей і пачуццяў
Раптам абудзіць ражок паляўнічы! Як птушка,
Сэрца трапеча ў грудзях, замірае на момант,
Ловячы шум баравы, што наплывамі з кронаў
То ніспадае, то зноў уздымаецца ў неба.
Кожны беларус, чытаючы гэтыя радкі, з хваляваннем успамінаў свой уласны душэўны вопыт, звязаны з наведваннем айчыннай пушчы. Чароўнай сімфоніяй лесу захапляліся мінчане і гарадзенцы, жыхары Віцебшчыны і Магілёўшчыны, берасцейцы і гамяльчане…
Працуючы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, я паступова, крок за крокам, збірала навуковую інфармацыю, якая датычылася жыцця і творчасці Мікалая Гусоўскага. Дакументаў, якія дапамаглі б асвятліць жыццёвы шлях паэта, не захавалася. Таму найпершай крыніцай інфармацыі пра беларускага мастака слова служылі яго творы — паэмы і вершы, напісаныя старажытнай лацінай.
Распавядаючы ў “Песні пра зубра” пра гады свайго сталення, паэт даводзіць, што пад час удзелу ў паляваннях, пераследуючы звера, ён пераплываў “altum Borysthenis alveum” (“глыбокае рэчышча Барысфена” [Дняпра]). У паэзіі эпохі Рэнесансу з яе арыентацыяй на адлюстраванне “праўды жыцця” (што неаднаразова падкрэсліваў сам Мікалай Гусоўскі) канкрэтныя геаграфічныя назвы не маглі ўжывацца як паэтычныя метафары. Таму ў дадзеным выпадку сумненняў няма: Барысфен — старажытная назва Дняпра, якой карысталіся пісьменнікі з часоў антычнага географа Пталямея Александрыйскага. Значыць, паэт пісаў менавіта пра Днепр, і толькі ў басейне Дняпра можа быць лакалізавана месца яго нараджэння.
Уважлівае знаёмства з творамі Мікалая Гусоўскага, а таксама з навуковай літаратурай, прысвечанай яго жыццю і творчасці, прыводзіць да высновы, што паэт шчыра цікавіўся тымі падзеямі, якія адбываліся на гістарычных тэрыторыях не толькі Беларусі, але і Украіны. Так, у паэме “Перамога над туркамі” (1524) апісана бітва пад Церабоўлем (сёння — раённы цэнтр Цярнопальскай вобласці); святы Гіяцынт, якому прысвечана агіяграфічная паэма, надрукаваная ў 1525 годзе, некалькі год ажыццяўляў сваю місіянерскую дзейнасць на землях Украіны і Беларусі. Блізка да тэрыторыі паўночнай Украіны знаходзіцца Перамышльская зямля — дыяцэзія біскупа Яна Карнкоўскага, з якім было звязана жыццё паэта пасля прыезду з Рыма, дзе ён выконваў абавязкі сакратара пры плоцкім біскупе Эразме Цёлку. У Польшчы, але недалёка ад мяжы з сучаснай Украінай знаходзіцца таксама Шыдловец — радавы маёнтак Крыштофа Шыдлавецкага, да якога як да патрона звяртаўся паэт у выданні 1525 г. Такое супадзенне па геаграфічных паказніках ізноў прыводзіць да высновы, што шукаць радзіму Мікалая Гусоўскага трэба не ў Налібоцкай або Белавежскай пушчах, а на землях Падняпроўя.
Калі арыентавацца на назву “Ussa” (улічваючы, што апошнія свае вершы паэт падпісаў “Nicolaus Ussovius”), то на старажытных картах няцяжка знайсці раку з адпаведнай назвай, правы прыток Бярэзіны. На карце Т. Макоўскага (1613) гэта “Vsſa”, на карце І. М. Пробста (1753) — “Ussa”. Адпавядае ім, хутчэй за ўсё, сённяшняя Уса, якая працякае па тэрыторыі Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў. Аднак рака Уса адносіцца ўсё ж да басейна Бярэзіны, ад яе да Дняпра — даволі значная адлегласць. Да таго ж, мы не можам ігнараваць таго факта, што вялікі паэт быў у пэўным сэнсе “двуназоўным”: у трох сваіх зборніках ён выступае як “Hussovianus”, а ў апошніх вершах — як “Ussovius”.
І толькі адно месца на Беларусі адпавядае ўсім вышэйназваным патрабаванням: блізкасць да Дняпра, блізкасць да тэрыторыі Украіны, блізкае размяшчэнне населеных пунктаў на “Hus-” і “Us-”. Акрамя Ушы і Усы, вакол якіх часцей за ўсё віруюць разважанні даследчыкаў, на Беларусі ёсць яшчэ рэчка Уза, правы прыток ракі Сож; яна працякае ў Гомельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах. У тым жа Буда-Кашалёўскім раёне ёсць мястэчкі Уза і Гусевіца (на карце РУП “Белкартография” 2003 г. — Старая Гусевіца). Адсюль, сапраўды, дастаткова недалёка да Дняпра (ад Старой Гусевіцы — 25 км; у многіх месцах паміж рэчкай Узою і Дняпром — не больш за 20 км). Такая адлегласць магла ў рэальнасці складаць даўжыню паляўнічага пераходу, тым больш для конных паляўнічых.
Паказальна і тое, што Мікалай Гусоўскі дае ў “Песні пра зубра” выразную характарыстыку роднай зямлі: Зямля, багатая пладамі, якой дастаткова нязначнай працы, напаўняе шчодрыя палі дабрадатнымі ўраджаямі... (Тут і далей пераклад з лацінскай мовы мой — аўт.)
Падкрэслю зноў: у творы паэта эпохі Рэнесансу падобнае апісанне нельга ўспрымаць як паэтычную ідэалізацыю. Працытаваныя ж радкі з паэмы Мікалая Гусоўскага, паводле апісаных кліматычных умоў, выглядаюць як характарыстыка не беларускага Панямоння, а беларускага Падняпроўя.
Такім чынам, з вялікай доляй верагоднасці месца нараджэння Мікалая Гусоўскага лакалізуецца ў Буда-Кашалёўскім раёне. З’яўленне зычнага “з” у назве ракі і мястэчка (Уза) не пярэчыць, а нават адпавядае лацінскаму саманазову паэта “Ussovius”: згодна з граматыкай лацінскай мовы, літара “s” у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца як [з]. Так што “Ussovius” па-беларуску — гэта, хутчэй, “Узоўскі”, а не “Усоўскі”.
Што да арэалу распаўсюджання зуброў, то, зыходзячы з твораў тагачаснага пісьменства, у XVI ст. ён быў намнога шырэйшым у параўнанні з сённяшнім. Міхал Літвін у трактаце “Пра звычаі татараў, літвінаў і маскоўцаў”, які быў напісаны да 1550 года, распавядаючы пра кіеўскую зямлю, адзначаў: “…На Барысфене і на іншых рэках, якія ў яго ўпадаюць, ёсць нямала шматлюдных гарадоў, багата вёсак, жыхары якіх ужо з дзяцінства прывучаюцца плаваць, хадзіць на лодках, лавіць рыбу, паляваць. <...> На працягу кароткага часу яны становяцца вельмі спрытнымі, так што могуць голымі рукамі адолець мядзведзя або зубра”.
“Адолець зубра голымі рукамі” — гэта значыць, перамагчы яго без агнястрэльнай зброі. Успомнім, што ў паэме “Песня пра зубра” аўтар з пагардаю ставіцца да тых паляўнічых, якія бяруць з сабою мушкеты або расстаўляюць на звера хітрыя пасткі. Апісаны вышэй суровы лад жыцця, якім адрозніваліся жыхары Падняпроўя, асобнымі рысамі судакранаецца з успамінамі паэта. Так, ён гаворыць, што бацька яго “навучыў вышукваць сховішчы дзікіх звяроў”, што будучы паэт часта сваімі рукамі зрываў рогі з галавы забітага зубра, разам з канём гнаў звера праз воды рэк; што паляванне не вельмі яго вабіла, “але ж і ў гэтым сорамна было саступіць сябрам”. Ясна, што ў маладыя гады Мікалай Гусоўскі прайшоў добрую школу рыцарскай загартоўкі. І хоць такі лад жыцця не прыйшоўся яму даспадобы, аднак ён з выключнай павагай успрымае гэты своеасаблівы айчынны аналаг антычнай Спарты.
Толькі вузкім спецыялістам вядома, што зборнік твораў Мікалая Гусоўскага, які быў надрукаваны ў Кракаве Гіеранімам Віеторам у 1523 годзе і ў якім змешчана паэма “Песня пра зубра”, адкрываецца дзвюма эпіграмамі і выяваю герба: змяя, якая паглынае дзіця. Гэта — радавы герб князёў Сфорцаў, з дому якіх паходзіла жонка караля Жыгімонта Першага, італьянская прынцэса Бона. Ёй прысвяціў Мікалай Гусоўскі свой першы зборнік. У эпіграме на герб, згодна літаратурнай традыцыі, у паэтычнай форме раскрываецца сімволіка геральдычных знакаў: змяя — гэта дабрачыннасць (успомнім, што змяя — самы пашыраны сімвал медыцыны, а таксама ўвасабленне мудрасці); дзіця, якое яна паглынае, — ліхадзейства, грэх. Чаму ж на выяве побач з гербам каралевы Боны паэт не змясціў герб Жыгімонта — славутага польскага арла?
Хутчэй за ўсё, таму, што Мікалай Гусоўскі паводле месца свайго нараджэння лічыў сябе падданым менавіта каралевы, а не караля. У выніку пажалаванняў, падараванняў і купляў Бона Сфорца сканцэнтравала ў сваіх руках шматлікія воласці на Беларусі, пераважна ў паўднёвай частцы, у тым ліку ў Рэчыцкім павеце, да якога ў XVI ст. адносілася таксама тэрыторыя сённяшняга Буда-Кашалёўскага раёна. Геральдычны знак радавога герба Сфорцаў стаў гербам беларускага горада Ружаны (сёння — гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці). З каралевай Бонай, а таксама з яе сакратаром Людовікам Альфіо паэт мог пазнаёміцца яшчэ да часу свайго ад’езду ў Рым. Таму пасля вяртання на Радзіму ўсе спадзяванні на матэрыяльную падтрымку ён звязваў са сваёй пані Бонай, а таксама яе інтэлектуальным атачэннем. Як добры васал, ён услаўляе ў прысвячэнні сваю пані-валадарку.
Найбольшым плёнам палявання для Мікалая Гусоўскага, асветнага паэта-гуманіста, была сама паэзія. Паляўнічы трафей для яго мае другаснае значэнне. Нідзе ў “Песні пра зубра” мы не сустрэнем меркантыльных разважанняў пра большую ці меншую каштоўнасць таго ці іншага звера, пра паляванне як сродак матэрыяльнага забеспячэння жыцця. Іншая справа — прававы аспект. У 237 — 290 радках Мікалай Гусоўскі піша пра прыродныя багацці роднага краю. Пачынае ён са згадкі пра тое, што князь выдаў спецыяльны указ, які абараняе зубрыц ад браканьераў і што менавіта “яго апека доўгі час ахоўвае лясныя багацці”. Аўтар адзначае, што лясы цэняцца яго народам вышэй за “бліскучае золата”, хаця ў Вялікім княстве Літоўскім стае розных прывазных заморскіх тавараў. Ён піша: Няхай прыплываюць да вельмі блізкіх берагоў любыя караблі, якія звычайна поўняцца разнастайным набыткам. Цякуць рэкі, што нясуць багацці ва ўсе землі, яны злучаюць хуткія і манетаносныя караблі.
“Вельмі блізкія берагі” — гэта берагі Дняпра, якія для паэта з Буда-Кашалёўскага раёна сапраўды былі вельмі блізкімі. Гэты ўрывак тэксталагічна цікава суаднесці з фрагментам згаданага вышэй трактата Міхала Літвіна. Расказаўшы пра Днепр і яго прытокі, пісьменнік распавядае пра разнастайныя тавары, якія прывозяцца іншаземнымі купцамі ў Кіеў. Аўтар адзначае, што большасць купцоў вязуць каштоўныя камяні, шаўковае і залататканае адзенне, водары, шафран, перац і іншыя пранасці з Азіі, Персіі, Індыі, Аравіі, Сірыі на поўнач — у Масковію, Пскоў, Ноўгарад, Швецыю, Данію, прычым вязуць адным і тым самым старажытным шляхам: з порта Кафы на Понце Эўксінскім (Чорным моры) “праз Таўрыйскую браму” і Таваньскі перавоз на Дняпры, а адтуль — стэпам у Кіеў. Далейшы шлях купцоў на поўнач адбываўся па водах Дняпра. Вось чаму Мікалай Гусоўскі, які нарадзіўся ў Прыдняпроўі, адзначыў гэты вельмі важны аспект у эканоміцы дзяржавы.
Прадметам дыскусіі стала апошнім часам пытанне, якога ж звера апісаў Мікалай Гусоўскі ў сваёй паэме: зубра, або, можа, бізона, ці нават тура? Тэкст паэмы ніякіх падстаў для падобнай дыскусіі не стварае. У фінале апошняга паляўнічага абразка, сапраўды, нечакана з’яўляецца тур, які схаваўся ў лесе: Вось ляжыць звер, адолены цяжкай працай. Слабее самы небяспечны жыхар паўночнай пушчы, а другі пакуль хаваецца, і я дапускаю [гэта]. Калі ў нас будзе спакойны час, то адшукаецца і ён; ты ж, тур, калі разумны, рыхтуй лоб да бітвы.
Ці сустракаюцца ў “Песні пра зубра” іншыя згадкі пра тура, апроч працытаванай вышэй? У назве твора выразна акрэслена, што прадмет аўтарскага аповеду — менавіта зубр (bison). У прысвячэнні каралеве Боне таксама ясна напісана, што Папа рымскі Леў Х папрасіў біскупа Эразма, “каб той прадставіў у Рыме выяву бізона, якога мы называем зубрам, набіўшы шкуру саломай”. Такім чынам, двух меркаванняў па гэтым пытанні быць не можа: паэма Мікалая Гусоўскага прысвечана менавіта зубру.
Відавочна, што тур у паэме ўзнікае гэтаксама спарадычна, як, прыкладам, дзік або глушэц. Аднак нечаканае з’яўленне тура ў фінале твора можа сведчыць пра тое, што паэт хацеў напісаць яшчэ адзін твор — прысвечаны туру. Новая паэма будзе напісана тады, гаворыць Мікалай Гусоўскі, калі ў яго будзе “otium” (“час спачынку”). У больш шырокім кантэксце тур (як памятаем, самы люты з усіх звяроў), які дагэтуль скрываецца ў пушчы, — гэта яшчэ алегорыя ворага — турка, які пакуль што не пераможаны і пагражае яго народу. Паколькі, на думку паэта, “дзяржава больш мацуецца дасканаласцю душы, чым сілаю цела”, то яго дзяржаве таксама жыццёва неабходны “otium” — магчымасць займацца не цяжкай працай абароны Айчыны, а справай ахарошвання душы. Otium для народа (нечаканы каламбур!), на думку паэта-гуманіста, — гэта творчасць і хрысціянская вера.
На апошняй старонцы зборніка Мікалая Гусоўскага змешчана гравюрная выява: мужчынская галава на пастаменце. У непасрэднай блізкасці да гэтай выявы па-лацінску напісана “Concedo nulli” (“Не саступаю нікому”). Апошняе выслоўе — цалкам у духу рэнесансавага самаўсведамлення мастака. Яно расшыфроўвае сэнс гравюрнай выявы: на пастаменце напісана “Terminus”, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “мяжа”. Менавіта так (Тэрмін) у антычнай міфалогіі называлася боства, якое ўсталёўвала мяжу. У культуры эпохі Рэнесансу адбываецца пераасэнсаванне ролі антычнага Тэрміна: ён інтэрпрэтуецца як абаронца творчай незалежнасці мастака. Безумоўна, тую ж семантычную нагрузку нясе Terminus на гравюры ў выданні Мікалая Гусоўскага.
Яшчэ ў 2003 годзе я выказала версію, што на апошняй старонцы выдання 1523 года перад намі — партрэт Мікалая Гусоўскага. Мужчынская галава на пастаменце наўрад ці можа атаясамлівацца з самім антычным боствам мяжы. Па-першае, доўгія валасы, вусы і барада не маглі быць атрыбутам антычнага бога: старажытныя грэкі і рымляне лічылі лішнюю расліннасць на твары прыкметаю “варварства”. Па-другое, характэрны каўнерык, які пры ўважлівым разглядзе добра заўважны на гравюрным партрэце, з вялікай ступенню верагоднасці выяўляе прыналежнасць уладальніка такога касцюма да эпохі Рэнесансу, прынамсі да духоўнага саслоўя. Не будзем забывацца пра тое, што “Песня пра зубра”, паводле першаснай задумы, — антытурэцкі твор з акцэнтаваннем ідэі аб’яднання хрысціян перад пагрозай захопу іншаверцамі; у паэме “Пра перамогу над туркамі” у цэнтры ўвагі аўтара — праблема здрады хрысціянскай веры; апошні эпічны твор паэта прысвечаны каталіцкаму святому Гіяцынту (Яцку) Адрованжу. Успомнім, нарэшце, што апошнія вершы Мікалая Гусоўскага змешчаны ў каталіцкіх друкаваных выданнях 1533 — 1534 гадоў.
Надпісы, якія атачаюць гравюрную выяву, носяць багаслоўска-эсхаталагічны характар. У іх — ключ да разумення ўсёй творчасці паэта. Зверху, па-лацінску, чытаем: “Апошняе трэба заўсёды ўспрымаць як самае апошняе”. У ніжняй частцы старонкі: “Чалавеку належыць чакаць дня, і не ўчыніш грэху вечна”. Чалавек павінен ашчаджаць кожную хвіліну, падкрэслівае паэт, не толькі каб не змарнаваць яе дарэмна, але яшчэ і каб не напоўніць яе грахоўнасцю. Гэтая думка падмацоўваецца словамі 13-га верша 25-га раздзелу Евангелля ад Матфея па-старагрэчаску: “Будзьце пільнымі, бо не ведаеце ні дня, ні часу”. Яшчэ ніжэй — па-старагабрэйску: “Блаславёны Бог навечна, амэн, з апошнімі днямі яго”. Такім чынам, усе выслоўі, размешчаныя зверху і знізу, датычацца абавязку чалавека дбаць пра выкананне свайго вышэйшага — Боскага! — прызначэння ў зямным жыцці.
Уздоўж левай рамкі гравюрнай выявы — словы аднаго з сямі старажытнагрэчаскіх мудрацоў, афінскага заканадаўцы Салона, адпаведна, па-старагрэцку: “Глядзі на канец доўгага жыцця”. Уздоўж правай рамкі — надпіс па-старагабрэйску: “Ты зрабіў, і гэта не праміне”.
Такім мэтанакіраваным падборам цытат з твораў антычных і хрысціянскіх аўтараў Мікалай Гусоўскі імкнуўся вызначыць галоўную канстанту сваёй творчасці: спалучэнне ў ёй дзвюх магутных культурных плыняў еўрапейскай цывілізацыі. Як антычнаць, так і хрысціянства надавалі вялікае значэнне Чалавеку-Творцу, які павінен успрымаць кожны падараваны яму дзень як магчымасць упрыгожыць свет.
Праз вонкава спакойныя, размераныя радкі вершаў і паэм Мікалая Гусоўскага, праз яго нараканні на цяжкі стан здароўя ды ўяўныя скаргі на недахоп паэтычнага майстэрства прарываецца магутны паэтычны талент сапраўднага патрыёта сваёй зямлі, сапраўднага вешчуна беларускага народа. Быццам воды магутнага Дняпра, паэт у сваіх творах — то велічна-спакойны і разважлівы, то гнеўна-ўсхваляваны і ўзрушаны. Менавіта ён, паэт з Буда-Кашалёўскай зямлі, здолеў па-мастацку сфармуляваць тыя надзённыя і балючыя пытанні, якія былі і застаюцца актуальнымі ў рэчышчы фарміравання нашай нацыянальнай самасвядомасці. І гэтым ён паставіў мяжу — “terminus”, вызначыўшы сваё адметнае і непаўторнае месца ў гісторыі духоўнай культуры беларусаў.
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ,
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры сучасных замежных моў
факультэта міжнародных адносін
Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пераклад Я. Семяжона).

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124