
“Літаратурныя дажынкі-2007” прайшлі ў Гомелі напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Яны сталі гучным фінальным акордам мерапрыемстваў, прысвечаных сёлетнім юбілеям класікаў нацыянальнай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У абласной універсальнай бібліятэцы была аформлена выстава творчых набыткаў пісьменнікаў Гомельшчыны за бягучы год. А гэта звыш дзесятка кніг, публікацыі ў газетах і літаратурных часопісах краіны. Перад выступленнямі паэтаў і празаікаў вядучыя вечарыны Юрый Максіменка і Таццяна Барабаншчыкава згадалі пра стасункі Купалы і Коласа з Гомельшчынай.
Удзел у вечарыне прынялі Уладзімір Гаўрыловіч, Ніна Шклярава, Валянціна Кадзетава, Міхась Болсун, Аляксандр Алейнік, Аляксандр Врубель, Алег Ананьеў, Міхась Сліва і многія іншыя. Прыкметнай з’явай сёлетняга года стала публікацыя ў шостым нумары часопіса “Неман” аповесці “Наследница” гамяльчанкі Евы Дударгі. Прысутным цікава было паслухаць аўтарку, даведацца пра яе жыццёвыя пуцявіны.
А ў спецыялізаванай Славянскай бібліятэцы чытачам былі прадстаўлены сумесная кніга пісьменнікаў Гомельшчыны — альманах “Натхненне” і чарговы выпуск газеты “Літаратурныя абсягі”. Уладзімір Гаўрыловіч перадаў сімвалічны сертыфікат на 780 экзэмпляраў “Натхнення” упраўленню культуры аблвыканкама, каб гэтыя зборнікі былі перададзены ў бібліятэкі Гомельшчыны, пайшлі да чытача. Адбылася прэзентацыя Школы юнага літаратара, заняткі ў якой вядзе вядомая паэтэса Ніна Шклярава. Яе выхаванцы Алесь Бараноўскі, Уладзімір Чараухін і многія іншыя сваімі таленавітымі творамі пацвердзілі: не высахлі палескія крыніцы, падпітвае юных родная зямля. А народны ансамбль народнай песні “Сваты” Жыткавіцкага цэнтра фальклору сваім выступленнем падняў настрой усім прысутным.
Свята доўжылася ў белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў. З юбілеем вялікіх нашых суайчыннікаў — Купалы і Коласа — павіншаваў членаў грамадскага аб`яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка, пажадаў, каб таленты Гомельшчыны годна працягвалі літаратурныя традыцыі класікаў.
“Нашу паэзію жывіць не мінскі асфальт, а ўражанні і перажыванні, звязаныя з роднай зямлёй, Гомельшчынай”, — шчыра прызнаўся ўраджэнец вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна, загадчык аддзела прозы часопіса “Полымя” Анатоль Зэкаў, 8 гадоў творчай працы якога звязаны з Гомелем. Пісьменнік пажадаў, каб на літаратурнай карце Гомельшчыны было як мага больш мясцін, адкуль пойдуць у свет новыя паэты і празаікі.
Звыш 1000 юных талентаў Гомельшчыны прынялі ўдзел у абласным конкурсе “Проба пяра”, прысвечаным 125-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа. На свяце некаторым з пераможцаў былі ўручаны памятныя дыпломы. Сярод іх гамяльчанкі Алена Мяжэвіч, Яніна Счасновіч, Карына Цімафеева, рэчычанка Марына Пятрова. Яркiмi былi на “Літаратурных дажынках-2007” выступленні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Галіны Паўлянок, трыа Томсан, камернага хору абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Алены Сакаловай, салісткі абласной філармоніі Тамары Сапегінай і многіх іншых артыстаў. А яшчэ вельмі парадавалi спектаклем “За дождж” артысты Гомельскага гарадскога эксперыментальнага маладзёжнага тэатра-студыi. Дапамогу ў правядзеннi свята аказаў прадпрымальнiк, заснавальнiк фiрмы “ЛЮСиК” Вячаслаў Люсiк i iншыя мецэнаты.
Падводзячы вынік першага літаратурнага свята, пісьменнікі вырашылі зрабіць свае “дажынкі” традыцыйнымі. У будучым годзе яны будуць прысвечаны памяці нашага слыннага земляка-паэта Анатоля Грачанікава.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


