Абласная універсальная бібліятэка імя У. І. Леніна і рэдакцыя “Гомельскай праўды”, абвясціўшы літаратурную віктарыну “Гомельскімі сцежкамі народных песняроў”, прысвечаную 125-гадовым юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа, разлічвалі, што асноўнымі ўдзельнікамі яе будуць сталыя краязнаўцы. Тым больш прыемна, што ў віктарыне прынялі ўдзел і прадстаўнікі маладога пакалення. Днямі ў “ленінцы” былі абвешчаны пераможцы віктарыны. Першае месца занялі вучаніцы 8 “А” класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 37 г. Гомеля Юлія Буднік і Кацярына Вераб’ёва (на здымку — момант узнагароджання іх намеснікам дырэктара “ленінкі” Юрыем Максіменка). Дзяўчынкі вельмі творча падыйшлі да справы: не толькі правільна адказалі на пытанні, але і аформілі сваю інфармацыю прыгожа. Другое месца ў Сяргея Грамыкі — інспектара ВАА “Балтрыбапрадукт”(г. Светлагорск), які ў сваім лісце падзяліўся шчырымі асабістымі меркаваннямі і даў разгорнутыя адказы. Настаўніца з гомельскай школы № 3 Юлія Аляксандраўна Прыходзька заняла трэцяе месца.
Цудоўным падарункам пераможцам алімпіяды стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пяро і бліскавіца” у выкананні бібліятэатра “Гракі”, што амаль 9 гадоў існуе пры бібліятэцы. Гледачы ўбачылі адну з цікавых старонак жыцця абодвух класікаў, гісторыю іх сяброўства, сцэны з п’ес “Тутэйшыя” і “Паўлінка” Я. Купалы.
Бессмяротныя творы выдатных песняроў гучаць і сення на поўную моц, дапамагаюць мысліць, узбагачаюць вопытам, хвалююць сваёй глыбінёй і мастацкай дасканаласцю.
Марына РАФЕЕВА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


