Зямная нябесная прыгажосць

  • 1512
  • 11:17
  • 24.01.2008
  • Изяслав КОТЛЯРОВ
Поделиться
32 рознажанравыя творы выкладчыкаў Беларускай акадэміі мастацтваў склалі экспазіцыю, прысвечаную 15-годдзю Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава. Кожны з 14 творцаў нават у двух-трох карцінах змог заявіць аб самабытнасці свайго таленту. Ды і як можа быць інакш, калі гэта — прафесары, народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі! З творчасцю многіх з іх светлагорцы добра знаёмы. Неаднойчы, у прыватнасці, бачылі персанальныя выставы Гаўрыіла Вашчанкі, Васіля Шаранговіча. І на гэты раз яны парадавалі наведвальнікаў галерэі.
Анатоль Бараноўскі паказвае творы, якія экспанаваліся ў многіх краінах. З творчасцю народнага мастака, прафесара, загадчыка кафедры жывапісу Мая Данцыга светлагорцы знаёмяцца ўпершыню. І тры яго карціны пераканаўча пацвяр-джаюць, што пры ўсёй звычайнасці абраных тэм ён застаецца вельмі незвычайным мастаком. Пранізлівым, абвострана адчувальным і псіхалагічна дакладным.
Пазнавальныя для светлагорцаў і карціны Уладзіміра Зінкевіча, Віктара Альшэўскага, Віталя Герасімава, Расціслава Раманкі, Міколы Кірэева. Такія розныя па стылістыцы і ў той жа час вельмі блізкія па таленавітым адчуванні зямной і нябеснай прыгажосці.
Выставай выкладчыкаў Беларускай акадэміі мастацтваў мы завяршылі
15-ы і распачалі 16-ы год карціннай галерэі.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ, дырэктар светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя»

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей