Гумарыст Міхась Сліва выдаў чарговую сваю кніжку “Сустрэліся кум з кумой”. Чытаючы яе, згадвала аўтара — каржакаватага, прыземістага, каларытнага сваёй сялянскай разважлівасцю. На пісьменніцкі з’езд у сталіцу ён прыехаў з агромністай гаспадарчай сумкай: вёз дарункі дачцэ, планаваў і жонцы купіць штосьці незвычайнае. Атрымаўшы ключы ад гасцінічнага нумара, Міхась убачыў на бірцы па-англійску “hotel” і прачытаў па-беларуску як “хацеў”... А “no smoking” ізноў трансфарміраваў па-свойму: “не змог...”, чым рассмяшыў да слёз пакаёвак і пастаяльцаў.
Вось так сярод людзей і рэчаў сапраўдны творца знаходзіць дэталі да тэм і сюжэтаў. Іншы раз здаецца, што Міхась сам настолькі зжыўся з гумарыстычнымі абставінамі жыцця, умее іх і сам ствараць, што толькі са свайго асабістага і піша.
Новую кнігу склалі смяшынкі — кароценькія, у некалькі сказаў, абразкі пра стасункі кума з кумой, і не толькі. Пісьменнік узнаўляе сцэнкі з паўсядзённага жыцця, адносіны людзей самых розных і па характару, і па звычках. І тут ужо яго лагодны гумар набывае сатырычную афарбоўку, сацыяльную абвостранасць і б’е пад дых.
Пісьменніку ўдаюцца і назвы смяшынак. Адным ці двума словамі М. Сліва выводзіць квінтэсенцыю замалёўкі з натуры. Думаю, не лішне нагадаць чытачам, што ў Міхася Кавалёва (гэта сапраўднае прозвішча пісьменніка) багаты журналісцкі вопыт, ён працуе ў аддзеле сельскага жыцця рагачоўскай раёнкі.
Кожная кніга гумарыста дорыць чытачам цудоўны настрой. А гэта, згадзіцеся, “тавар”, які нават у самай прэстыжнай краме не прыдбаеш. Пажадаем пісьменніку-земляку новых кніг і шчырых сустрэч з чытачамі.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124