Паэтычны дэсант ва універсітэт

  • 1704
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
Паэзія акрыляе сваёй прасветленай прыгажосцю мары. Чаго так не стае нам у будзённай мітусні, пагоні за наладжваннем быту. Ці не таму з такой радасцю спатолілі гэтую смагу прыхільнікі прыгожага пісьменства — студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У Міжнародны дзень паэзіі на сустрэчу да іх завіталі 15 паэтаў-гамяльчан — членаў абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Сустрэчу адкрыў загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар, доктар філалагічных навук Іван Штэйнер.
2007 год асвечаны 125-гадовымі юбілеямі айчынных класікаў — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, нагадаўшы пра гэта, расказаў пра творчыя конкурсы, у якіх зараз удзельнічаюць літаратары Палесся. Потым гучалі вершы і апладысменты. У сустрэчы бралі ўдзел паэты Іван Бісеў, Ніна Шклярава, Алена Агіна, Лілія Вялічка, Аляксандр Врубель, Мікола Ждановіч, Алена Кобзева, Святаслаў Крупенька, Аляксандр Атрушкевіч, Яўген Калашнікаў і іншыя.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей