У вёсцы Карма, што на Добрушчыне, ад¬крыты бюст славутага земляка — класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Ён нара¬дзіўся тут, жыў некаторы час, і гэтыя мясціны паўплывалі на яго светапогляд, творчасць.На ўрачыстасць сабраліся землякі i родзічы пісьменніка, прадстаўнікі абласной і раённай улад, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Памяці пісьменніка прыйшлі пакланіцца тыя, хто ведаў яго асабіста, і тыя, хто чытаў і палюбіў яго творы.
Іван Шамякін прайшоў складаны шлях. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай. Потым вучыўся ў Гомельскім педуніверсітэце (зараз — ГДУ імя
Ф. Скарыны), шмат працаваў. За сваё жыццё напісаў 13 раманаў, з якіх многія сталі хрэстаматыйнымі. І ў кожным — людзі, іх пачуцці, пазнавальныя мясціны… У вясковай бібліятэцы, якая носіць імя славутага земляка, яго творы на пачэсным месцы. Іх часта чытаюць і перачытваюць. Ёсць кнігі і з аўтографамі Шамякіна.
Многае звязвала Івана Шамякіна і з нашай “Гомельскай праўдай”. Як ён сам падкрэсліваў, у яго творчым станаўленні значную ролю адыграла літ¬аб`яднанне, што працавала пры газеце ў час яго студэнцтва. Тут Іван Пятровіч быў адным з акты¬вістаў, чытаў свае вершы і першыя апавяданні. Потым друкаваўся на старонках газеты і да апошніх дзён захаваў з “Гомельскай праўдай” цёплыя, сяброўскія адносіны.
Пачэснае права адкрыць бюст было даверана старшыні аблсавета дэпутатаў Валерыю Сяліцкаму, намесніку старшыні аблвыканкама Пятру Кірычэнку, старшыні Добрушскага райвыканкама Вользе Мохаравай. Помнік Шамякіну асвяціў права¬слаўны святар. Падзея праходзіла пад урачыстыя званы вясковай царквы… І, як падкрэслілі выступаючыя, да гэтага помніка не павінна зарасці народная сцяжынка.
Валерый Сяліцкі, сам ураджэнец гэтых мясцін, упершыню сустракаўся з пісьменнікам у пятнаццацігадовым узросце: “Ён з такім гумарам расказваў пра сваё жыццё, успамінаў, як пазнаёміўся з жонкай, як пачаў пісаць. Нам, школьнікам, ён тады вельмі спадабаўся даступнасцю, прастатой. Іван Пятровіч не падстройваўся пад кан`юнктуру, перажываў за народ і Беларусь”.
Аўтар бюста — вядомы скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Дзмітрый Папоў падзяліўся, як ішла праца над вобразам славутага пісьменніка: “Складанасць была ў тым, што я Шамякіна ніколі не бачыў. Таму давялося збіраць звесткі пра яго, прагледзець шмат фотаздымкаў. Доўга не мог знайсці вобраз, але потым Таццяна Іванаўна — дачка пісьменніка — дала мне касету з двухгадзін¬ным інтэрв`ю Івана Пятровіча. Тады я і знайшоў той нюанс, якога не хапала”.
Лілія ВЯЛІЧКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24719
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


