“Летапісец эпохі” — сугучна назве кнігі ўспамінаў пра Івана Шамякіна, што нядаўна выйшла ў беларускай серыі “Жыццё знакамітых людзей”, назвалі выставу кніг пісьменніка-земляка супрацоўнікі абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна. Выданні самых розных гадоў і фарматаў, ад серыі “Школьная бібліятэка” да ўвесістых фаліянтаў “Бібліятэкі “Саюза пісьменнікаў Беларусі”… І два тамы 23-томнага збору твораў, дзе многае з шамякінскай спадчыны друкуецца ўпершыню, прычым з навуковымі каментарыямі даследчыкаў літаратуры, выставілі ў бібліятэцы.
Адкрываючы юбілейны вечар Івана Шамякіна (сцэнарый рыхтаваў калектыў “ленінкі”), старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч зазначыў: “Іван Пятровіч прыйшоў у літаратуру з вайны, данёс праўду пра падзеі, якія пачалі забывацца. Шамякін зрабіў гэта пераканаўча, ярка. Мы гадаваліся на яго кнігах. Яго творы — энцыклапедыя жыцця, энцыклапедыя чалавечнасці”.
Шчырымі ўспамінамі пра асабістыя сустрэчы з Іванам Шамякіным падзяліліся яго пляменнік, былы вайскоўца Міхаіл Калінін, які на працягу чатырох апошніх дзесяцігоддзяў часта наведваў дзядзьку ў сталіцы, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер і іншыя. Свае вершы ў вянок памяці славутаму земляку прачыталі паэты Ніна Шклярава, Міхась Болсун. Быў вельмі добры падарунак у гонар юбілею ад народнага аматарскага тэатра “Грачи”, у якім іграюць супрацоўнікі “ленінкі”. Узрушылі яны ўсіх прысутных сваёй пастаноўкай па матывах “Трывожнага шчасця”. Ігралі пранізліва-светлае каханне, гучала цудоўная мова арыгінала.
Студэнты, якіх багата было на вечары, не шкадавалі далоняў. Падумалася: добрую справу робіць бібліятэчны тэатр. Упэўнена, што сам Іван Пятровіч сказаў бы “Шчырае дзякуй!”
P.S. У кнізе “Летапісец эпохі” змешчаны і аповяд былога супрацоўніка “Гомельскай праўды”, паэта Міколы Старчанкі пра адну з самых незабыўных сустрэч з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Шамякіным.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


