Сузор’е талентаў — Гомельшчыне

  • 1513
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
У мінулыя выхадныя скончылася акцыя папулярных беларускіх артыстаў “Красуй, Беларусь!”, што несла прыгажосць і натхненне ў пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы раёны нашай вобласці. У суботу канцэрт, які працягваўся больш за пяць гадзін, сабраў на цэнтральнай пло-шчы Веткі каля сямі тысяч жыхароў райцэнтра і навакольных вёсак. Падчас прадстаўлення гледачоў віталі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Канаплёў і старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон. На свяце таксама прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Віктар Шчэцька, намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка. А пасля канцэрта старшыня Веткаўскага райвыканкама Віктар Буракоў падзякаваў артыстам за станоўчы эмацыянальны зарад, пажадаў ім творчых поспехаў. Скончылася свята грандыёзным феерверкам.
У нядзелю зорак беларускай эстрады сустракалі традыцыйнымі хлебам-соллю ўжо на мяжы Брагінскага раёна. Падчас канцэрта, які стаў знамянальнай падзеяй для жыхароў Брагіншчыны, да гледачоў звярнуўся Уладзімір Канаплёў. Ён з задавальненнем адзначыў, што за мінулую пяцігодку Гомельшчына па ўсіх эканамічных паказчыках апярэдзіла нават Мінскую вобласць. Уладзімір Мікалаевіч паабяцаў, што калі канцэрт спадабаўся брагінчанам, то яго будуць праводзіць у раёне штогод.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон падзякаваў артыстам за цудоўную запамінальную акцыю. І ў Брагіне, нягле-
дзячы на дождж, канцэрт скончыўся феерверкам.
І. ВІКТАРАЎ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей