Дзесяцігадовы юбілей адзначыла дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Настасся чараўніца”, якое створана на базе Валосавіцкага Дома народнай творчасці Акцябрскага раёна. Гэтым аб’яднаннем кіруе не педагог і не работнік культуры, а мясцовая 74-гадовая бабуля Анастасія Юрчак. — Ведаеце, наша вёска заўсёды славілася майстрамі народнага мастацтва, — расказвае дырэктар Дома народнай творчасці Л. І. Прысяжная. — Адна з іх — Анастасія Астапаўна, лепшая майстрыха па ткацтву. На кроснах, якія і сёння стаяць у яе хаце, яна выткала столькі ручнікоў, абрусоў, посцілак, што і не пералічыць. І каб вы пабачылі, якая гэта прыгажосць!
Прамудрасцям тонкай ручной работы А. А. Юрчак навучылася з самага ранняга дзяцінства. Як яна сцвярджае, само жыццё тады прымушала кожную вясковую дзяўчыну ці жанчыну займацца гэтай справай.
— А як жа інакш, сялянскія сем’і апраналіся выключна ў тое адзенне, якое было зроблена сваімі рукамі, — расказвае Анастасія Астапаўна. — Вось таму адразу пасля таго, як заканчваліся асеннія справы на полі і наступалі халады, жанчыны браліся за другую работу: часалі валакно, пралі ніткі з кудзелі і воўны, а потым садзіліся за кросны, на якіх і ткалі палатно для розных мэт. Ну а калі вопратку сталі купляць у магазінах, то кросны хутка сталі знікаць з вясковага побыту. А я вырашыла, што не буду іх выкідваць і па-ранейшаму калі-нікалі саджуся за іх. Вось нядаўна ўнучка выходзіла замуж, дык я выткала для сватоў 20 палатняных ручнікоў. Яны і сёння дзякуюць мне, кажуць, што гэта лепшы падарунак.
Несумненна, ручнікі, абрусы, посцілкі — так званыя ўзорныя тканіны — з’яўляюцца яркім увасабленнем прыгажосці і непаўторнасці, бо беларускія народныя ўзоры на тканінах утвараліся вякамі. І на Акцябршчыне ў апошні час удзяляецца першачарговая ўвага пытанню захавання і адраджэння традыцый унікальных самабытных майстроў. Работнікі культуры, школьных і пазашкольных устаноў прыкладваюць шмат намаганняў, каб далучыць дзяцей і моладзь да працэсу пераемнасці і развіцця народнага мастацтва.
“Настасся чараўніца” — адно з такіх творчых аб’яднанняў, дзе рабяты з задавальненнем далучаюцца да работы па вывучэнню і захаванню спадчыны, спасцігаюць навуку унікальнага самабытнага майстэрства.
— Па праўдзе сказаць, і не думала, што буду “настаўніцай”, ды яшчэ і ў такім узросце, — зазначае А. А. Юрчак. — Але ж калі прапанавалі навучыць дзяцей ткаць на кроснах, зга-дзілася. Дужа самой было цікава пабачыць, ці атрымаецца што-небудзь з гэтага, ці праявяць дзяўчаткі інтарэс да гэтай справы.
Як паказаў час, усё добра атрымалася. На сённяшні дзень у аб’яднанні займаецца 10 вучаніц мясцовай школы. І як падкрэсліла Анастасія Астапаўна, яна вельмі задаволена тым, што дзяўчаты з настроем і жаданнем прыходзяць сюды. А таму і невыпадкова, што з пад іх рук выхо-дзяць цуда-ручнікі і іншыя ткацкія вырабы.
Хто ведае, можа, ў хуткім часе некаторыя з іх ужо самі стануць вучыць іншых майстэрству. А гэта лепшае пацвярджэнне, што народная культура Рудабельскага краю, захаваная ў памяці людзей старэйшага пакалення, не згіне. Там, дзе зберагаюць, падтрымліваюць, пераймаюць фальклорныя традыцыі, народнае мастацтва, абавязкова будзе новы імпульс для іх далейшага захавання і развіцця.
Уладзімір КАХНО
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24718
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


