Зорная палітра Ландарскага

  • 1744
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Вядомы жывапісец рэспублікі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, старшыня праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Роберт Ландарскі адзначыў 70-гадовы юбілей.
Роберт Яфiмавiч нарадзіўся ў Гомелі. Маляўнічы родны кут адразу стаў галоўнай тэмай мастака. Ужо ў першых ягоных карцінах цесна спалучаюцца маладая сіла беларускай зямлі з яе працавітымі людзьмi. Аб гэтым і карціны Роберта Яфімавiча — "Вясновыя клопаты хлебаробаў", "Веснавая сяўба", "Пара сенакосная", "Жаўрук", "Травы лугавыя"... Палотны мастака маюць яшчэ адну вартасць — яны насычаны лірычнай афарбоўкай, мажорнай колернай гамай. Палітра карцін насычана гарачымi i caкавітымі фарбамі: чырвонымi, pyжoвымi, жоўтымі, блакiтнымi, ізумруднымі. Адзін з галоўных жанраў у творчасці Ландарскага — пейзажы з няўлоўнымi таналь-нымi пераходамi, якія нагадваюць арганную музыку. Роберт Яфімавiч аднойчы выказаў такую паэтычную думку: "Яшчэ з дзяцінства ў маю душу прыйшло адчуванне, што чалавек — жывая часцінка залацістых ніў, светлых бароў... Яшчэ мой бацька быў старшынёй прыгараднага калгаса, дзе мне даводзілася i працаваць на палетках гэтай гаспадаркі".
Яшчэ адна тэма хвалявала i хвалюе Роберта Яфiмавiча — мінулая вайна, у якой наш гераічны народ здзейснiў неўмiручы подзвiг: "Чэрвень 1941 года", "Балада пра Mаці", "Вёска Радуга Веткаўскага раёна. Дзень Перамогі".
Дваццаць гадоў назад нас напаткала новая бяда — катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. I Роберт Яфiмавiч як мастак-грамадзянін не мог не звярнуцца да гэтых страшэнных падзей і стварыў вялікi цыкл палотнаў "Беларусь — мой боль".
Шматпланавая творчасць Р. Я. Ландарскага прадстаўляе наша выяўленчае мастацтва не толькі ў Беларусi, a i ў Pacii, на Украіне, у кpaiнax Еўропы, а таксама у Дзяржаўнай думе Pacii i манежы Масквы. Яго кapціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусi, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Mінску, абласных i раённых цэнтрах рэспублікі. За сваю плённую творчую дзейнасць Роберт Ландарскi ўзнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве", Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Аляксей ШНЫПАРКОЎ, мастацтвазнаўца
Фото Олега БЕЛОУСОВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей