Дзякуй за апладысменты!

  • 1220
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться

Колькі радасных і ўзнёслых імгненняў падарыў сваім нядаўнім выступленнем у Гомелі Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхаіла Фінберга! Музыкі і салісты сапраўды зачаравалі слухачоў, стварылі непаўторную атмасферу яднання артыстаў і прысутных у зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Гэта быў першы канцэрт рэспубліканскага фестывалю акцыі “Майстры мастацтваў — за моцную і квітнеючую Беларусь”. І стаў ён цудоўнай запеўкай серыі выступленняў, што праходзяць зараз па гарадах нашай рэспублікі.
Адметна, што і аркестр Міхаіла Фінберга, і сам маэстра высока ацанілі гомельскага гледача, узровень арганізацыі мерапрыемства з боку абласнога выканаўчага камітэта. Днямі на адрас старшыні аблвыканкама А. С. Якабсона дасланы ліст. “Мы шчыра ўдзячны вам, паважаны Аляксандр Серафімавіч, за тое, што знайшлі магчымасць прысутнічаць і прадставіць аркестр цудоўнаму гомельскаму гледачу”, — напісаў маэстра Фінберг.
Т. ВІКТАРАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей